Свет

«Не вайна яго забіла, а афіцэры». Бацька расійскага салдата расказаў, як сын падманам аказаўся ва Украіне

Павел Позанен загінуў пад Харкавам 24 лютага 2022 года — у першы дзень вайны. Адміністрацыя Каліцінскага сельскага паселішча публічна паведаміла пра смерць вайскоўца 9 сакавіка. Праз два дні пасля афіцыйнай публікацыі прайшло пахаванне, піша «Север.Реалии».

 «Тата, за мяне падпісалі кантракт»

Павел скончыў тэхнікум у ліпені 2021 года. Вучыўся рамантаваць сельгастэхніку. Адразу пасля абароны дыплома адправіўся ў ваенкамат. Служыў у мотастралковай брыгадзе ў роце забеспячэння. Бацькі сцвярджаюць, што кантракт з ім заключылі сілком. Пра гэта Павел расказваў ім праз чатыры месяцы пасля пачатку службы.

Ён мне тэлефануе: «Тата, за мяне падпісалі кантракт» — «Ну як, Пашка?» Карацей, мы паехалі ў Лугу разбірацца. Нам кажуць: «Так, ваш сын падпісаў». У іх быў сход у «ленінскім пакоі», і іх агітавалі на гэты кантракт, але ніхто з 50 чалавек не пагадзіўся.

У выніку аказалася, што ён адзін «падпісаў». Ох (уздыхае). Ведаеце, чаму я не магу супакоіцца да гэтага часу? Бо я адчуваю сваю віну. Ён мне казаў: «Тата, дапамажы!» — распавядае бацька загінулага Вадзім Позанен.

Ён звязаўся з ваеннай пракуратурай Наўгародскага гарнізона, у якой таксама прасіў дапамогі ў сітуацыі.

«Мне далі нумар чалавека з пракуратуры, я яму тэлефаную: «Дапамажыце, за майго сына падпісалі кантракт». Ён кажа: «О, мы толькі што вярнуліся з Каменкі на мяжы з Фінляндыяй. Там 32 чалавекі магічным чынам падпісалі кантракт». Я нават запомніў, як ён мне сказаў: «магічным чынам», — успамінае мужчына.

У лістападзе 2021 года, праз месяц абівання парогаў вайсковай часці, у Вадзіма здарыўся інсульт. Маці і бабуля Паўла назвоньвалі ў мотастралковую брыгаду, вайскоўцы кожны раз абяцалі вярнуць сына на тэрміновую службу — «кармілі сняданкамі», сцвярджае Вадзім. У канцы года Паўла адправілі нібыта на вучэнні ў Курскую вобласць, а ў студзені 2022 года ён апынуўся пад Белгарадам разам з кантрактнікамі.

Калі ён кантрактнік, то чаму ні капейкі не атрымліваў?

«Мы задалі цяпер пытанне ў частку: калі ён быў кантрактнікам, то чаму ён ні капейкі не атрымліваў? Яны нам: «Усё вам пакрыюць, пераразлік зробяць». Колькі там, 20 тысяч заробак? Але яны яму не прыходзілі. Хтосьці ж яго атрымліваў па дакументах? Ён кожны раз: «Тата, дай грошай».

Як яны прыехалі ў Белгарад, я наогул у шоку: жэрці няма чаго, садзіліся на машыну, ехалі кудысьці ў краму. Збіралі грошы, куплялі хлеб, тушонку, цыгарэты. Але гэта нармальна ў войску: ежа заўсёды налева сыходзіць, тая ж тушонка. Я сам у войску служыў», — расказвае Вадзім.

 Апошні раз сям'я звязвалася з Паўлам у студзені 2022 года.

«Ён тэлефанаваў брату Максіму, той спытаў: «Ты дзе?» Паша сказаў «Я там, дзе я павінен быць». Мяне гэтая фраза забіла. Я адразу зразумеў, што ніхера яго не перавялі. Што салдаты тэрміновай службы — пра іх казалі іншыя бацькі — засталіся ў Белгарадскай вобласці, а Пашку адправілі. Нас падманулі! Калі жонка ездзіла з цешчай, ім паказалі ўжо іншы кантракт, падроблены. Почырк не Пашкі, падпісана ўжо не 11 кастрычніка, а 1 лістапада. Я ўжо не стаў глядзець, чаго яго глядзець — гэта ліпа. У часці няма сэнсу размаўляць. Зразумела, што яны абараняюць кагосьці свайго», — разважае бацька загінулага.

Вадзім і Павел жылі разам у Кікерыне, працавалі на будаўніцтве катэджаў. Бацька распавядае, што сын быў «правільным маладым чалавекам» і адправіўся ў войска, каб аддаць належнае радзіме. Сам Вадзім у гэтым падтрымліваў яго, «каб хлопец быў не «цюняй-мацюняй», а мужыком». Усе будучыя праекты ён звязваў з сынам: пабудаваць яму дом, знайсці добрую дзяўчыну.

«Мы ездзілі ў пракуратуру пасля яго смерці. Там нам пракурор выцягнуў справу, вялікая тэчка. Кажа: «У гэты момант ідзе вайна».

Тэлефанавалі гэтаму нампаліту (які агітаваў падпісваць кантракты), ён сказаў: «З-за вас мяне панізілі ў пасадзе і перавялі ў іншую часць».

Мы хочам, каб хтосьці канкрэтна адказаў, а не ў пасадзе панізілі. Маладога пацана проста забілі. Нават ведаеце, не вайна яго забіла, а нашы афіцэры. Я думаў, ён прыйдзе з войска, новы дом пабудуем. А цяпер і жаданне прапала нешта будаваць. Дзеля каго? Я дзеля яго жыў. Цяпер усе атрымліваюць кампенсацыі, а я проста не ведаю, што з ёй рабіць», — кажа Вадзім Позанен.

Бацька аднаго з маракоў крэйсера «Масква» атрымаў нечаканы адказ з пракуратуры

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць15

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Азіі

У Беларусі здымаюць фільм пра легендарнае мінскае «Дынама»5

Яўген Каравулаў з КР: «Мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. І я сказаў «так»38

«Я зразумеў за гэтыя шэсць гадоў, што вельмі шчаслівы чалавек». Андрэй Аляксандраў расказаў пра вызваленне і першую сустрэчу з жонкай

У холе мінскага Dana Mall аднекуль з'явіўся жывы певень ВІДЭА9

Ва Украіне звязалі расійскія атакі на свае заходнія вобласці з рэтранслятарамі на тэрыторыі Беларусі9

Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных14

Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць15

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць