Грамадства

Артур Фінькевіч: Гэты візыт зьяўляецца для мяне надзвычай важным

Сёння ў Магілёве адбылася сустрэча лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча з палітзняволеным Артурам Фінькевічам. Сустрэча праходзіла на тэрыторыі камендатуры, дзе адбывае пакаранне актывіст, бо па невядомых прычынах сёння яго не выпусцілі на працу.

Сёння ў Магілёве адбылася сустрэча лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча з палітзняволеным Артурам Фінькевічам. Сустрэча праходзіла на тэрыторыі камендатуры, дзе адбывае пакаранне актывіст, бо па невядомых прычынах сёння яго не выпусцілі на працу. На працягу ўсёй размовы Аляксандра Мілінкевіча з палітзняволеным прысутнічаў начальнік папраўчай установы, падпалкоўнік міліцыі Аляксандра Ламаза.

Падчас сустрэчы Аляксандр Мілінкевіч выказаў маральную падтрымку Артуру Фінькевічу і сказаў, што ён салідарны з хлопцам і яго сям’ёй: Я ганаруся, што ў нас ёсць такая моладзь, якая змагаецца за незалежнасць і дабрабыт нашай краіны, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі збоку ўлады. Гэтыя людзі аддалі сваю свабоду дзеля нашай агульнай мэты – свабоднай, дэмакратычнай, незалежнай Беларусі.

Артур Фінькевіч адзначыў, што гэты візіт з’яўляецца для яго надзвычай важным, бо паказвае салідарнасць з яго ўчынкамі і ёсць ацэнкай ягонай дзейнасці на карысць пабудовы незалежнай дэмакратычнай Беларусі.

Перад сустрэчай Артуру Фінькевічу ўлады забаранілі даваць любыя каментары пра яго побыт і жыццё ў папраўчай установе. Палітзняволены можа рабіць гэта толькі з дазволу кіраўніка УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Прэс-служба А.Мілінкевіча

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў27

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць