Грамадства

«Выводзілі з хаты ў наручніках». Затрымлівалі і аштрафавалі бацькоў спявачкі Маргарыты Ляўчук

Ранкам былі затрыманыя бацькі вядомай опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук. Гэта адбылося ў яе роднай вёсцы Страдзічы Брэсцкага раёна. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла сама Маргарыта.

Маргарыта Ляўчук з маці Аленай. Скрын з відэа

«Ранкам прыехаў бусік, суседку паклікалі панятой, ад яе і даведалася. Нічога пры ператрусе не знайшлі, але бацькоў выводзілі з хаты ў наручніках», — сказала спявачка. 

Хто затрымліваў Алену і Аляксандра Леўчукоў пакуль невядома.

Аднак пазней выяснілася, што іх паспелі асудзіць за «непадпарадкаванне міліцыі»: яны атрымалі штраф, які эквівалентны $4000.

Сёння таксама стала вядома пра ператрус у беларускай кватэры Вольгі і Андрэя Павукоў. Павук акампаніруе Ляўчук падчас яе выступаў, яны разам складаюць калектыў «Красная зелень», які спявае вострую палітычную сатыру. 

У лютым 2022 года стала вядома, што Ляўчук абвясцілі ў вышук як абвінавачаную па справе пра «здзек з дзяржаўных сімвалаў». Таксама ў вышук трапіў яе партнёр па дуэце «Красная зелень», блогер Андрэй Павук.

Справа супраць Ляўчук была заведзеная ў чэрвені 2021 года за «абразлівыя і блюзнерскія дзеянні ў дачыненні да дзяржаўнай сімволікі». Гаворка была пра адзін з відэаролікаў калектыву.

Усяго ў Беларусі па палітычных матывах з 2020 года затрымалі больш за 45 тысяч чалавек, заведзена больш за 10 тысяч крымінальных спраў палітычнага характару.

Маргарыта Ляўчук з татам Аляксандрам. Фота: margarita.levchuk.official / Instagram

32-гадовую Маргарыту Ляўчук у 2020 годзе звольнілі з Опернага тэатра за яе грамадскую пазіцыю. 39-гадовы Андрэй Павук прыйшоў у блогерства, жывучы ў мястэчку Акцябрскі Гомельскай вобласці.

Як блогер, ён здабыў папулярнасць дзёрзкімі тэлефанаваннямі чыноўнікам, сілавікам і суддзям, якія былі ўцягнутыя ў палітычныя рэпрэсіі ці адзначыліся скандальнымі заявамі.

У 2020 годзе Маргарыта Ляўчук запісала разам з маці Аленай народную песню.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС11

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour10

У мінскім трамваі сварка двух мужчын скончылася панажоўшчынай2

На фасадзе Ватыканскай бібліятэкі з'явілася гіганцкая хваля. Што гэта азначае?1

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

Пад Столінам ужо другі раз за год прадалі шляхецкую сядзібу з вежай-абсерваторыяй1

«Ужо год жылі б без вайны». Лаўроў абвінаваціў ЗША і Еўропу ў тым, што вайна ва Украіне зацягнулася8

Барысаўскіх палітвязняў Салаша і Бабіцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за арт-прастору «Склад бутэлек»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС11

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць