Свет

Борыс Джонсан пра Пуціна: Як можна весці перамовы з кракадзілам?

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі даў інтэрв’ю Bloomberg, у якім сказаў, што Украіне трэба больш наступальнага ўзбраення, у прыватнасці, дальнабойных сістэм залпавага агню, якія краіны Захаду пакуль не перадавалі.

Таксама брытанскі прэм'ер пракаментаваў магчымасць перамоваў з прэзідэнтам Расіі:

«Як можна весці перамовы з кракадзілам, калі ён есць тваю левую нагу. Гэта тое самае, што робіць Пуцін. Ён спрабуе замарозіць канфлікт, ён яшчэ спрабуе заклікаць да прыпынення агню…

Вядома: мы павінны спыніць вайну, свет адчайна патрабуе гэтага. Але адзіны спосаб скончыць яе — калі Пуцін прызнае, што вось гэтая яго «дэнацыфікацыя» адбылася. І ён зможа выйсці з канфлікту з гонарам і годнасцю».

Джонсан падтрымаў ідэю аб тэрміновай перадачы Украіне амерыканскіх рэактыўных сістэм залпавага агню. Ён заявіў, што войскі Пуціна «працягваюць адгрызаць тэрыторыю» на Данбасе і маюць у гэтым «павольны, але, баюся, адчувальны прагрэс».

«Таму абсалютна неабходна, каб мы працягвалі падтрымліваць украінцаў у вайсковым дачыненні. Я думаю, вельмі і вельмі важна, каб нас не заспакойваў неверагодны гераізм украінцаў, якія адцяснілі рускіх ад варотаў Кіева», — падкрэсліў Джонсан.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна16

Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў Беларусь3

У Нідэрландах сорт цюльпанаў назвалі «Мінск»: высокія, самавітыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць