Грамадства

Жыхара Полацка спачатку асудзілі за абразу Лукашэнкі, а потым за абразу чыноўніка

У судзе Полацкага раёна і горада Полацка 28 чэрвеня вынесены яшчэ адзін прысуд жыхару пасёлка Фарынава Андрэю Патрэбку, абвінавачанага ў абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».

Андрэй Патрэбка. Фота з сацыяльных сетак

Працэс вёў суддзя Уладзімір Бясецкі, дзяржабвінаваўца — памочнік пракурора Валерыя Гаралевіч.

Да гэтага Андрэй Патрэбка 17 траўня 2022 года быў асуджаны на тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Па матэрыялах абвінавачання, Патрэбка, з 5 жніўня 2020 года па ліпень 2021 года, неаднаразова ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размяшчаў зняважлівыя і абразлівыя каментары ў адрас Наталлі Качанавай, Уладзіміра Макея і іншых афіцыйных асоб. З выкарыстаннем ненарматыўных форм моўнага выказвання. Таксама быў падпісаны на розныя пратэсныя чаты і групы, рабіў рэпосты відэаролікаў. Усяго ў справе налічваецца больш за 20 эпізодаў.

У ходзе допыту віну прызнаў цалкам, патлумачыў, што дзейнічаў пад уплывам сацыяльных падзей у краіне. У апошнім слове заявіў, што ніякіх стасункаў з апазіцыяй не меў, падтрымлівае дзяржаўную палітыку.

Абвінавачанне запрасіла для Андрэя Патрэбкі два гады абмежавання волі з накіраванне ва ўстанову адкрытага тыпу.

Шляхам частковага складання абвінавачанняў канчаткова прызначыць абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на чатыры гады.

Пасля перапынку ў судзе выявілася, што ў суд паступіла заява ад Юрыя Караева, які лічыць сябе пацярпелым па справе і просіць суд спагнаць з абвінавачанага матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды памерам 1 000 рублёў. У выніку судовае следства было на некаторы час адноўленае.

Суддзя Уладзімір Бясецкі прысудзіў Патрэбку чатыры гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчынская зборная Ірана адмовілася ад удзелу ў чэмпіянаце свету па футболе

Міністр адукацыі заявіў пра жаданне пашыраць і папулярызаваць рускую мову27

«Рэнесанс ядзернай энергетыкі» — ЕС плануе інвеставаць у малыя атамныя электрастанцыі2

Беларуска паказала, колькі зэканоміла, адмовіўшыся ад кавы ў кавярні11

У Крамлі заявілі пра страту інструментаў для прапаганды за мяжой пасля блакіроўкі Telegram5

Усе гавораць пра пагрозу ультраправых у Еўропе. А цяпер у наступ пайшлі яшчэ і ультралевыя56

«Мураванку Храптовічаў» зноў прадаюць з велізарнай зніжкай, усяго за 90 рублёў2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі з наступствамі ўдару ракет па бранскім заводзе мікраэлектронікі — ён разбураны1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць