Грамадства22

Лукашэнка загадаў гуманітарна дапамагчы В'етнаму

Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу В’етнаму пасля разбуральных стыхійных бедстваў, якія адбыліся ў краіне ў 2025 годзе. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка пасля звароту ўладаў В’етнама.

Паводка ў В'етнаме ў лістападзе 2025 года. Фота: Thanh Hue/Getty Images

Урад Беларусі даручыў Міністэрству надзвычайных сітуацый сфармаваць і даставіць гуманітарны груз. У яго ўвойдуць тавары беларускай вытворчасці:

  • 5,6 тоны згушчанага малака з цукрам;
  • 10 тон цукру;
  • 1500 коўдраў;
  • больш за 7000 пакрывал;
  • 2000 камплектаў пасцельнай бялізны.

Дастаўку дапамогі МНС будзе арганізоўваць сумесна з Міністэрствам транспарту.

Беларускія ўлады адзначылі, што падтрымка аказваецца з гуманітарных меркаванняў, а таксама з улікам стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і В’етнамам.

Каментары2

  • Да ўвагі НН!
    12.03.2026
    Прабачце за язык, рекомендация: развивать тему анекдотов о Мудищеве—по аналогии с брежневскими анекдотами. Вот у Луки папа на войне был и ил и тп. Спасибо!
  • Валодзя
    12.03.2026
    Дываны берасцейскія (ці мо віцебскія) варта адправіць таксама - ногі мерзнуць не будуць

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»137

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць