Свет44

Зяленскі: Украіна цяпер мае «карты», і ўсе гэта зразумелі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна цяпер валодае «картамі» дзякуючы поспехам украінскіх вайскоўцаў і развіццю ўласнай абароннай вытворчасці, запушчанай пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю ірландскаму блогеру Кейліну Робертсану.

Прэзідэнт Дональд Трамп вітае прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Белым доме ў Вашынгтоне, 28 лютага 2025 г. Фота: AP Photo / Ben Curtis

Зяленскі пракаментаваў сітуацыю, у якой ЗША звярнуліся па дапамогу менавіта да Украіны (у прыватнасці, па пытанні барацьбы з іранскімі дронамі на Блізкім Усходзе), а не да Францыі ці Германіі.

На пытанне, як ён сябе адчувае ў гэтай сітуацыі, прэзідэнт Украіны адказаў: «Добра».

«Цяпер гэта дзякуючы нашым салдатам, цудоўным людзям, вялікай колькасці рознай прадукцыі, вытворчасць якой мы павялічылі з самага пачатку вайны. Цяпер у нас высокі ўзровень», — сказаў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што Украіна мае рэсурсы, якія раней не афішаваліся: «Я думаю, што год назад я таксама іх меў, але мы не паказвалі. Але цяпер усе зразумелі, што мы іх маем. Так, гэта праўда».

«Амерыканцы папрасілі нас, і, вядома, я ганаруся, што мы можам дапамагчы амерыканскім партнёрам», — дадаў ён. 

Зяленскі таксама выказаў меркаванне, што міжнародная супольнасць пакуль не гатовая да глабальнага канфлікту.

Паводле яго слоў, з тэхнічнага пункту гледжання Еўропа гатовая недастаткова, за выключэннем Паўночнай Еўропы і Германіі. Амерыканская армія вельмі моцная, аднак сучасная вайна — гэта не толькі наземныя аперацыі, але і новыя тэхналогіі ракет і дронаў, кажа ён.

Зяленскі адзначыў, што ніхто ў свеце цяпер не мае такога досведу наземнай вайны, як Украіна: «Ніхто зараз не мае досведу з наземнымі сіламі, які ёсць у нас, і гэта не тое, чаму… мы вельмі рады, што маем гэты досвед. Шмат чалавечых страт, не, гэта не пра радасць, гэта пра рэальны досвед, таму што Расія напала на нас…»

Дональд Трамп неаднаразова заяўляў, што ў Зяленскага ў перамовах «няма карт», што козыры мае Расія, бо яна «захапіла вялікую тэрыторыю».

Каментары4

  • Федзя
    11.03.2026
    Filipp, гiтлеркапут
  • Аналiтык
    11.03.2026
    Filipp,
    Не тое, што Пуцiн ды Лука. Яны заўсёды адказваюць за свае словы, так?
  • Filipp
    11.03.2026
    Аналiтык, У тым і справа, кожны з ніх манюка.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім3

Амерыканец два месяцы насіў у кашальку латарэйны білет, не ведаючы, што ён выйграў мільён

У мінскім метро расказалі, што рабіць у выпадку падзення на рэйкі

На пратэстах у Германіі людзей было не вельмі шмат, але давялося прымяняць вадамёты і пярцовы газ7

У верасні беларусы паставілі рэкорд па крэдытах на жыллё1

Кампанія супраць Хэлоўіна мае далёкасяжныя мэты25

На «Варшаўскім мосце» хтосьці кінуў ката. Гаспадар знік, на польскім баку прыняць жывёлу не могуць ФОТАФАКТ3

Калісьці тут жылі мільёны. Лазерныя тэхналогіі раскрываюць маштаб загінулай цывілізацыі Амазоніі3

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць