Меркаванні

Танец з шаблямі

Лукашэнка падарыў Чавэсу шаблю, а той сказаў, што абедзьве краіны мусяць трымаць руку на клінку. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Лукашэнка падарыў Чавэсу шаблю, а той сказаў, што абедзьве краіны мусяць трымаць руку на клінку. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Палітыкі часта акторствуюць, але гэтыя перамовы ператварыліся ў шчырае братаньне. Два прэзыдэнты-аднагодкі, такія не падобныя з выгляду, часам падаваліся блізьнятамі. Ці даўно Лукашэнка заяўляў, што Ленін і Сталін – сымбалі нашага народу? Чавэс, ледзьве сышоўшы з трапа, пахваліў, што ў Беларусі сталі яваю ленінскія запаветы, і наведаў «Лінію Сталіна».

Госьць прыляцеў з далёкага мэрыдыяну, але якія блізкія паралелі! Былы афіцэр Чавэс прыйшоў да ўлады пад лёзунгам змаганьня з карупцыяй. Зладзіў пару рэфэрэндумаў, замяніў апазыцыйны парлямэнт кішэнным, перапісаў канстытуцыю і стаў душыць палітычныя пратэсты. Ён – аматар прастамоўнай рыторыкі, вайсковых гульняў і спорту.

Два кіраўнікі ідэальна сышліся на глебе антыпатыі да сусьветнага гегемона, «псэўдаэканамічных рэформаў» ды «каляровых рэвалюцыяў». Цяпер Беларусь з Вэнэсуэлай, як засьведчана ў адмысловым мэмарандуме, – стратэгічныя партнэры. Зрэшты, зазначае палітоляг Валер Карбалевіч, Лукашэнку заўжды ставала абачлівасьці, каб не загуляцца з агнём. Так было ў стасунках з Садамам, Мілошавічам, цяпер – з Ахмадынэжадам. Наўрад ці дарэчы беларускаму прэзыдэнту і ляўры сузаснавальніка антыамэрыканскага інтэрнацыяналу, аўтарскі праект якога Чавэс не без дасьціпнасьці называе «восьсю дабра». Вэнэсуэльца тут не пераплюнеш, а поўхаў на міжнароднай арэне Менску і так стае.

Застаецца піяр-навар для свайго электарату. Дзяржаўныя мэдыі вылузваюцца са скуры, ствараючы ілюзію кіпучых міжнародных стасункаў. Глядзеце, аж зь іншай паловы зямной кулі да нас такія зухі пілуюць!

Натуральна, маўчок пра тое, чаму не зазіраюць суседзі – дзяржаўныя лідэры зь Вільні, Рыгі, Варшавы... Чаму афіцыйны Менск ня можа палітычна паразумецца з Эўропай, куды прадае ўжо болей за палову свайго экспартнага тавару.

З Вэнэсуэлай жа таваразварот сёлета складае 6 тысячаў даляраў: за акіянам купленыя некалькі запчастак ды скрынка экзатычнай садавіны. Незалежныя экспэрты скептычна глядзяць на пэрспэктывы прарыву ў эканамічных стасунках. У сусьветнага рынку свае законы, палітычная пуга тут мала дапамагае.

Што да імавернага збройнага бізнэсу, то тут нас пэўна ж заткне за пояс Расея. Чавэс зь цікавасьцю агледзеў беларускі арсэнал, аднак задаволіўся падоранай калекцыйнай шабляй. А мільярд даляраў павёз у Маскву – наважыўся прыдбаць для сваіх сокалаў партыю «Су-30».

Сёньня ў яго стае на гэта нафтадаляраў (сьцішана гавораць і пра какаінавы транзыт). Але як толькі цэны на «чорнае золата» пахіснуцца, вэнэсуэльская мадэль лясьнецца, зазначаюць эканамісты. І тут вялікае падабенства зь «беларускай мадэллю», што ліпіць на танным газе ды – во дзіва! – таксама нафтавай рэнце.

Ачмурэлыя ад папулізму народы рана ці позна мусяць расплачвацца. Пэруанскі пісьменьнік Марыё Варгас Льёса напісаў пра Чавэсаву Вэнэсуэлу артыкул «Самазабойства аднае нацыі».

Загаловак працінае токам, бо да яго цалкам дапасуецца і пэсымістычны сцэнар для Беларусі. Дзякуй богу, гэта не адзіны сцэнар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?8

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Усе навіны →
Усе навіны

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

Мінус 21 быў у Мінску, мінус 22 на Прыпяці. А дзе найцяплей?

Страшны пажар на раскошным альпійскім курорце: дзясяткі людзей загінулі ў падвальнай кавярні ад выбуху піратэхнікі8

З 1 студзеня базавая стаўка вырасла да 297 рублёў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?8

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць