Грамадства44

«Ксёндз з’ехаў — шыльду знялі». Беларускія ўлады знішчаюць пахаванні польскіх салдат. Што кажуць мясцовыя жыхары?

Па ўсёй краіне пачалі знішчаць магілы і мемарыялы салдатам польскай Арміі Краёвай. Ужо вядома пра выпадкі ў вёсках Мікулішкі, Багданы, Качычы, Дындылішкі. Польскі ўрад абураецца, беларускі адмахваецца: маўляў, у некаторых месцах ніхто ўвогуле не пахаваны! А што думаюць пра гэта людзі, якія жывуць побач з тымі магіламі палякаў?

Ля Качычаў (Карэліцкі раён) былі пахаваныя 89 байцоў Арміі Краёвай, якія загінулі ў студзені 1945 года ў баях з унутранымі войскамі НКВД.

Цяпер магілу знішчылі. 

Магіла ў Качычах (злева) і тое, як яна выглядае цяпер

«Гэтае пахаванне стаіць недзе ў полі: проста крыж і надпіс. Да яго пару гадоў таму нават прыязджалі двое маладзёнаў з Польшчы: шукалі магілу дзеда. Начавалі тут у нас, — згадвае жыхарка вёскі Качычы. — 

Пра знішчэнне магіл я нічога не ведаю. У палітыку я не лезу. Але ж калі людзі тут загінулі, навошта гэта прыбіраць? Так жа і нашы недзе загінулі — іх таксама прыбіраць, гэтыя помнікі? Нашы ж таксама паляглі паўсюль: і ў Польшчы, і ў Беларусі, навокал. Калі людзі там загінулі, навошта прыбіраць?»

Таксама паведамляюць пра знішчэнне мемарыяла польскім салдатам у вёсцы Дындылішкі, што ў Іўеўскім раёне.

Вось што расказала «Нашай Ніве» мясцовая жыхарка:

«У нас ля дарогі крыж стаіць, там, казалі, палякі і разам з імі пахавалі немца. Была перастрэлка з немцамі, загінуў адзін немец таксама. Ляжаў у гародзе, дык людзі ўзялі і пахавалі яго там таксама. Агулам, кажуць, чатыры чалавекі ляжыць. 

Раней у нас быў ксёндз Ян, ён даглядаў гэтае пахаванне. Прыязджалі з Польшчы, адусюль, фатаграфалі, і нас таксама — мы збіраліся з вёскі. І была шыльда на магіле: «спачываюць жаўнеры», хіба так. Але не напісана колькі і хто, ніхто, напэўна, не ведае. А як ксёндз з’ехаў — шыльду тую нехта зняў. Няма. Крыж стаіць — а шыльды няма».

Але як жанчына ставіцца да ідэі знішчаць польскія пахаванні? Можа, палякі ворагі, а Армія Краёва — бандыты?

«Я пры Арміі Краёвай не была, я 1955 года, таму мне ўсё роўна», — адказвае яна спачатку.

Ці прыбралі крыж, жанчына дакладна не ведае, кажа, што ўчора яшчэ стаяў. 

«Ці трэба яго прыбраць? А навошта? Зачэм? — дзівіцца суразмоўца. — Хіба яно нам перашкаджае? Вякі пражылі нашы дзяды і прадзеды, мая свякруха жыла і нікому не перашкаджала. І цяпер мы глядзім самі тую магілу як трэба, чысцім. Чым яна нам перашкаджае? Нам без розніцы».

Каментары4

  • Павел
    09.07.2022
    "Я при Армии Краевой не была, я 1955 года, поэтому мне все равно", — отвечает она
    = = = = = = = = = = = = = = = = =
    Вот оно, знаменитое белорусское безразличие. Именно из-за него сегодня Беларусь оказалась там где оказалась.

  • счётчик Гейгера
    09.07.2022
    «Ксёндз з’ехаў — шыльду знялі». Беларускія ўлады знішчаюць пахаванні польскіх салдатпосле падения фашистского путинского режима "лу" будет пытаться пролезть на Запад обещая всем всё и всяк.... Но никто не забыт ничто не забыто, особенно меня интересуют члены участковых избирательных комиссий....

  • Ян Севярын Бакей
    09.07.2022
    Майго 75-гадовага прадзеда Радзівона Радзецкага забілі байцы АК, яшчэ больш дакладна - жаўнеры 77га палка пад камандаю "Рагнара" -Заянчкоўскага, яшчэ дакладней - 6-га батальёна "Багданка". Гэта да таго, як я асабіста павінен ставіцца да АК.
    У недалёкай Няцечы стаяў штаб рагнараўцаў. І на вясковых могілках цэлы комплекс пахаваньняў загінулых камбатантаў з помнікам ад Польшчы. Мне і ў галаву не магло прыйсьці не тое, што руйнаваць магілы - нават плюнуць ці патаптацца на іх.
    А сёньня я разумею, што "в год істарычаскай памяці" мясцовая аквафрэшная калабарацыя неадметна дабярэцца да гэтых магіл з бульдозерам. Пад аховаю істот у форме "праваахраніцялей".

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт28

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт28

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць