Гэта досыць рэдкая з'ява, бо бурыя мядзведзі пушчы былі вынішчаныя 150 гадоў таму падчас паляванняў.

Паведамляецца, што выяўлены след даўжынёй 18 см, пакінуты маладым мядзведзем.
Гэта ўжо трэці выпадак рэгістрацыі слядоў мядзведзя ў Белавежскай пушчы за апошнія дзесяць гадоў. Да таго ж некалькі разоў жывёлін фіксавалі фотапасткі. Аднойчы мядзведзь схадзіў на польскі бок і вярнуўся назад.
Як растлумачылі ў прэс-службе нацыянальнага парка, павелічэнне колькасці рэгістрацый мядзведзя ў Белавежскай пушчы найбольш верагодна звязанае з ростам агульнай колькасці гэтага віду ў краіне, ростам колькасці тэрыторый, пакрытых лесам, а таксама павелічэннем запаведнай тэрыторыі пушчы з 30 да 57 га ў апошнія гады.
Пры гэтым казаць менавіта пра вяртанне бурых мядзведзяў у Белавежскую пушчу пакуль рана. Па звестках навуковых супрацоўнікаў парка, усе вядомыя рэгістрацыі адносяцца, хутчэй за ўсё, да маладых вандроўных асобін мужчынскага полу, якія схільныя да далёкіх падарожжаў у пошуках новых, спрыяльных для пражывання ўчасткаў лесу, і падоўгу не затрымліваюцца на месцы.
Каментары