Свет33

Апытанне: 30 працэнтаў расіян лічаць, што вайну трэба спыніць проста цяпер

У распараджэнні «Медузы» апынуліся вынікі закрытага апытання ВЦИОМ (Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі), праведзенага ў канцы чэрвеня 2022 года па замове Адміністрацыі прэзідэнта РФ. Рэспандэнтам задавалі пытанне: «Адны кажуць, што баявыя дзеянні на Украіне трэба спыніць як мага хутчэй. Іншыя лічаць, што баявыя дзеянні цяпер спыняць не варта. Які пункт гледжання вам бліжэйшы — першы ці другі?»

З дакументаў, якія ёсць у «Медузы», вынікае, што 30% на гэтае пытанне адказалі, што «баявыя дзеянні ва Украіне» трэба «спыніць як мага хутчэй». Яшчэ 13% не змаглі адказаць; 57% апытаных лічаць, што вайну трэба працягваць. 

Па выніках гэтага ж апытання, ва ўзроставай групе 18-24 гады за спыненне вайны выступаюць 56%, а за працяг — толькі 19%. Сярод расіян 25—34 гадоў заканчэнне вайны падтрымліваюць 43%, працяг баявых дзеянняў — 41%. У цэлым, чым старэйшыя рэспандэнты, тым больш яны падтрымліваюць вайну. Напрыклад, сярод рэспандэнтаў старэйшых за 60 гадоў за працяг уварвання выказаліся 72% апытаных.

У Маскве і Санкт-Пецярбургу, мяркуючы па даных закрытага апытання, спынення баявых дзеянняў хочуць каля 40% рэспандэнтаў, а 48% выступаюць за іх працяг. Больш за ўсё (62%) прыхільнікаў працягу баёў — у іншых расійскіх гарадах-мільённіках.

Таксама ВЦІОМ на просьбу Крамля вывучаў залежнасць падтрымкі працягу вайны і медыяспажывання. Сярод «актыўных карыстальнікаў інтэрнэту «за заканчэнне баявых дзеянняў выступаюць 47% рэспандэнтаў, а 35% — за іх працяг. Затое сярод тэлеаўдыторыі прыхільнікаў завяршэння ваеннага канфлікту толькі 22%, 68% такіх рэспандэнтаў выступаюць за яго працяг.

Адкрыта гэтыя сацыялагічныя звесткі не публікуюцца. На сайце цэнтра можна знайсці толькі вынікі чэрвеньскага апытання аб тым, ці падтрымліваюць расіяне «спецаперацыю». Паводле апублікаваных звестак цэнтра, «хутчэй падтрымліваюць» вайну 72% апытаных, «хутчэй не падтрымліваюць» — 17%, не могуць адказаць на пытанне 11%.

ВЦІОМ — праўладны сацыялагічны цэнтр.

Каментары3

  • Жар
    12.07.2022
    Халера іх зразумее, чаго яны хочуць.
  • takeaways
    12.07.2022
    Я тут вось якія высновы зрабіў:
    1. рашысцкі імперыялізм праяўляецца з узростам (пасля 35 гэта добра бачна).
    2. у маскве - амаль кожны другі імперац-рашыст. у рэгіёнах такіх 2/3.
    3. рашысцкая прапаганда мае большы ўплыў праз тв (асабліва на сталае пакаленне), але ўжо таксама ахоплівае і інтэрнэт аўдыторыю - 35% якой за працяг вайны і знішчэння ўкраінцаў.
    Гэта проста жах які там % хворага, замбаванага насельніцтва!
    Калі нічога не зменіцца, тое ж самае чакае і РБ. Прагрэсіўная моладзь з’язджае, а рашысцкая прапаганда будзе і надалей пранікаць у нашае грамадства, тым болей што мясцовыя халуі гэтаму паўсюдна і зацята спрыяюць…
  • Максим Дизайнер
    14.07.2022
    takeaways

    Поглядзи на свою облезлую конуру, холодильник и на людей вокруг, не хворы. И повтори мантру, что во всем усатый виноват. Даде в том, что ты в дырявых носках по квартире ходишь, и до сих пор на базаре одеваешься. Тьфу

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паўтара года чакаў ПМЖ у Польшчы, а потым атрымаў ліст, што яго карту паляка анулявалі яшчэ чатыры гады таму4

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя18

«Без грошай быў бы звычайным мігрантам». У сеціве з'явіліся старыя выказванні дзяўчыны Ямаля пра футбаліста5

Топ-10 крымінальных артыкулаў, па якіх часцей за ўсё судзяць беларусаў1

Жанчыну з Гродна асудзілі на сем гадоў калоніі2

Расія нанесла ўдар «Іскандэрамі» па палігоне пад Кіевам, дзе праходзіла выстава ўзбраення1

Пара паехала нараджаць у Мексіку — і знайшлі горад для жыцця ды яшчэ курорт3

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА10

Трамп упершыню ўвёў пошліны супраць Расіі. Пачалася другая гандлёвая вайна з усім светам?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць