Вайна22

Украінская разведка пакуль не бачыць прыкмет фармавання на тэрыторыі Беларусі наступальных груповак

У Беларусі адбываецца ратацыя падраздзяленняў, захоўваецца прысутнасць расійскіх ракетных войскаў і авіяцыі, але пакуль што не ствараецца магутных ударных груповак, якія маглі б пагражаць новым уварваннем на тэрыторыю Украіны з поўначы па зямлі, заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі падчас нацыянальнага тэлемарафона.

Фота: vayar.mil.by

«Што тычыцца перамяшчэння войскаў, то, паводле нашых звестак, там адбываецца працэс ратацыі тых падраздзяленняў, якія знаходзяцца каля нашай мяжы. Адзінае, падчас ратацыі будзе павялічаная колькасць войскаў, якія знаходзяцца каля нашай мяжы.

А па-другое, мы бачым, што пэўныя падраздзяленні — ракетныя падраздзяленні, падраздзяленні супрацьпаветранай абароны, авіяцыйныя падраздзяленні Расійскай Федэрацыі — застаюцца на тэрыторыі Беларусі. Яны могуць выкарыстоўвацца для нанясення ракетных удараў», — сказаў Скібіцкі.

Але наступлення сухапутных падраздзяленняў ён пакуль не чакае:

«Калі казаць пра магутныя ўдарныя групоўкі, перш за ўсё расійскія, якія былі створаныя ў лютым перад уварваннем, то такіх прыкмет няма. Аднак мы не выключаем, што ў далейшым, у залежнасці ад поспеху, які будзе мець праціўнік на нашай тэрыторыі, магчымая перагрупоўка і ўзмацненне расійскай прысутнасці на тэрыторыі Беларусі».

Каментары2

  • Рэаліст
    17.07.2022
    Вы і нападу з боку Беларусі не чакалі. Няўжо дагэтуль не дайшло хто такі Лукашэнка? 

  • Inte
    17.07.2022
    Среди местных их не сформируют.
    Это ж не выборы! Там реально надо

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»13

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская60

У Гімалаях ёсць самая высокая гара ў свеце, на якую яшчэ ніхто не ўзняўся. У чым прычына?4

«Марыя» падыходзіць да Камароўкі, «Алеся» — да гасцініцы «Беларусь». Стала вядома, на якім этапе будаўніцтва трох новых станцый мінскага метро4

У Беларусі сталі выпускаць шакаладны хлеб

ЗША падтрымалі Латвію ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і высока ацанілі яе гатоўнасць узаемадзейнічаць з Беларуссю4

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць