Вайна22

Зяленскі: Штодзённыя страты УСУ — каля 30 загінулых і 250 параненых

Страты УСУ ў параўнанні з пікам баявых дзеянняў у маі і чэрвені знізіліся, цяпер штодня ў сярэднім гіне 30 украінскіх вайскоўцаў і 250 атрымліваюць раненні. Пра гэта сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю The Wall Street Journal.

Пахаванне ўкраінскага вайскоўца ў Кіеве. 18 ліпеня 2022 года. Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

Зяленскі сказаў у інтэрв'ю, што змяненне суадносін агнявой моцы дзякуючы замежным пастаўкам перадавой вайсковай тэхнікі прывяло да таго, што страты УСУ значна зменшыліся ў параўнанні з маем і чэрвенем. Цяпер штодня гінуць у сярэднім 30 украінскіх вайскоўцаў і прыкладна 250 атрымліваюць раненні.

Зяленскі адмовіўся назваць журналістам дакладную колькасць стратаў, якія панесла армія Украіны з пачатку ўварвання, але зноў падкрэсліў, што гэтая колькасць у разы меншая за тыя страты ў асабістым складзе, якія нясе Расія.

Зяленскі таксама пракаментаваў заяву Пуціна, што Украіна нібыта «не настроеная на перамовы»: «Ён прыйшоў сюды, забіў людзей, зрабіў бежанцамі 12 мільёнаў, а цяпер кажа, што Украіна не хоча перамоваў. Яны вось так проста забіваюць людзей, руйнуюць гарады, уваходзяць у іх, а потым кажуць: «Давайце дамаўляцца». З кім яны могуць пасля гэтага пагаварыць? З камянямі? Яны пакрытыя крывёю, і гэтую кроў немагчыма змыць. І мы не дазволім ім яе змыць», — сказаў украінскі прэзідэнт.

Украінцы патрабуюць вызвалення ўсіх акупаваных Расіяй тэрыторый, і толькі пасля таго можна будзе абмяркоўваць, што рабіць далей і як жыць потым. Вядома, украінцы аддалі б перавагу мірнай і бяскроўнай дэакупацыі, але зразумела, што гэта наўрад ці магчыма, улічваючы, з кім яны маюць справу.

«Пакуль яны не атрымліваюць па мордзе, яны наогул нічога не разумеюць», — лічыць Зяленскі.

Ён таксама пракаментаваў прапановы «замарозіць канфлікт»: «Кашалот адкусіў два рэгіёны і цяпер кажа: давайце замарозім канфлікт. Потым ён набярэцца сілаў, праз два-тры гады зноў адкусіць два рэгіёны і зноў скажа: давайце замарозім канфлікт. І так будзе працягвацца зноў і зноў, сто адсоткаў».

Але Пуцін вельмі недаацаніў Украіну, сказаў Зяленскі. «Ён адкрыў пашчу, быццам ён удаў, а мы нейкі трусік. Але мы не трусік, і яму не ўдалося нас праглынуць — затое зараз ёсць рызыка, што ён сам лопне».

Каментары2

  • «Пакуль яны не атрымліваюць па мордзе, яны наогул нічога не разумеюць», — лічыць Зяленскі.
    23.07.2022
    Зяленскі, у люстэрка найперш паглядзі

    "Зяленскі: Штодзённыя страты УСУ — каля 30 загінулых і 250 параненых"
    насамрэч іх больш
    і ўсе яны найперш на твоей совести "политик года по версии..", З%Елен-с-кий

  • стоп рашизм, стоп лукашизм
    23.07.2022
    , опять лукашисты/рашисты повылазили со своей мантрой - «это не мы виноваты, это не мы начали войну, это не мы убиваем…». Какие же вы лживые и лицемерные …

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы5

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць