Грамадства44

Лябедзька пра затрыманні ў АГП: Ёсць тры версіі

Анатоль Лябедзька, былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, пракаментаваў затрыманне сённяшняга яе лідара Мікалая Казлова і іншых партыйцаў.

Мікалай Казлоў, сённяшні старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі

27 ліпеня стала вядома, што затрыманыя старшыня АГП Мікалай Казлоў і старшыня мінскай арганізацыі партыі Аксана Аляксеева. Казлова затрымалі раніцай у Нясвіжы, дзе ён быў у сваёй маці. 

«У мяне тры версіі, чаму прыйшлі да АГП.

Першая: аднавілася праца партыі, запрацавалі офісы, Казлоў паехаў па рэгіёнах. І ў сітуацыі, калі ўлада вельмі заклапочаная любой актыўнасцю, гэта ўзялі на аловак,

— мяркуе Анатоль Лябедзька. — Другая версія: гэта звязана непасрэдна з асобай Міколы Казлова. Ён жа пайшоў на адкрытае супрацьстаянне з сілавікамі, калі адмовіўся ставіць подпіс аб неразгалошванні пасля допыту, заявіў, што гэта супярэчыць заканадаўству. Тысячы людзей падпісвалі гэта, а Казлоў адмовіўся. 

Пасля былі спробы выціснуць яго з краіны, але ён заняў прынцыповую пазіцыю заставацца ў Беларусі. І цяпер ён выязджаў з краіны па працы, але вярнуўся назад. Гэта стварае матывацыю для іншых людзей у сітуацыі сённяшняга напаўканцлагера: што можна нешта рабіць у Беларусі, можна працаваць і заставацца чалавекам. 

Анатоль Лябедзька, палітык, былы лідар АГП

Трэцяя версія — рыхтуецца ж міжнародная канферэнцыя па сітуацыі ў Беларусі. І каб у сувязі з гэтай канферэнцыяй людзі ўнутры Беларусі не прадпрымалі актыўнасцяў, улада паказвае мускулы, укідваючы чарговую порцыю страху, паказвае грамадству, што па-ранейшаму кантралюе сітуацыю.

Самая відавочная версія, што ўлада зачышчае палітычныя партыі, пакуль адпадае. Бо прыйшлі б не кропкава, толькі да Казлова і яго атачэння, а і да іншых палітычных структур і ў рэгіёнах таксама».

Вядома, што акрамя Казлова і Аляксеевай, не выходзяць на сувязь яшчэ два чалавекі з АГП. 

Лёс затрыманых на гэты момант невядомы. У чым іх абвінавачваюць — таксама. 

«Спрабуем далучыць адвакатаў, але з верагоднасцю 90% затрыманыя на Акрэсціна», — кажа Анатоль Лябедзька.

Каментары4

  • Псіхіятар
    27.07.2022
    Жар, баярышнікам злоўжываеце?
  • антисвета
    27.07.2022
    а дзе зараз лябедзька? з кім супрацоўнічае? можа з такімі ж лукавымі?
  • vik
    27.07.2022
    Жар, Абое рабое - ўсе хто галасaваў за ўвядзенне прэзiдэнтскай улады нясуць адказнасць за тое, што мае Беларусь зараз.

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць