Свет

Блінкен збіраецца пагаварыць з Лаўровым — упершыню з пачатку вайны

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен у сераду заявіў, што мае намер найбліжэйшым часам пагаварыць з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым. Гэта адбудзецца ўпершыню з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Пра гэта паведамляе CNN.

Па словах Блінкена, ён плануе абмеркаваць з Лаўровым «важную прапанову», зробленую амерыканскім бокам некалькі тыдняў таму. Яна тычыцца вызвалення двух незаконна затрыманых у Расіі грамадзян ЗША — Пола Уілана і баскетбалісткі Брытні Грэйнер.

Уілана з 2018 года трымаюць у расійскім СІЗА паводле абвінавачвання ў шпіянажы, а Грэйнер затрымалі ў лютым гэтага года за нібыта незаконны ўвоз наркотыкаў: гаворка ідзе пра канабіоідны алей, які спартоўка набыла ў ЗША па рэцэпту.

Дзяржсакратар не ўдакладніў, пра што пойдзе гаворка, але, паводле звестак крыніц CNN, прэзідэнт Джо Байдэн падтрымаў ідэю абмяняць Уілана і Грэйнер на асуджанага ў ЗША расійскага гандляра зброяй Віктара Бута.

Акрамя таго, Блінкен хоча абмеркаваць з Лаўровым нядаўна падпісанае пагадненне аб разблакаванні экспарту ўкраінскага збожжа Чорным морам. Пры гэтым кіраўнік амерыканскай дыпламатыі падкрэсліў, што «абмеркавання Украіны без Украіны» з Лаўровым не будзе.

Апошні раз дзяржаўны сакратар ЗША і міністр замежных спраў Расіі вялі тэлефонныя перамовы 12 лютага, за два тыдні да поўнамаштабнага расійскага наступлення на Украіну. У Дзярждэпе тады паведамілі, што Блінкен выказаў Лаўрову асцярогі ЗША з нагоды таго, што Расія можа пачаць новую ўзброеную агрэсію супраць Украіны ў найбліжэйшыя дні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае19

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскія ўлады хочуць выпрабаваць на мяжы нябачны «цеплавы прамень», ад якога чалавеку здаецца, што ён гарыць4

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў7

«Быў пустэльнікам, але быў спакойны». Што вядома пра пенсіянера, які страляў па міліцыі ў Астравецкім раёне17

«Пад маю адказнасць». Беларускі дальнабойшчык чатыры месяцы нелегальна ездзіў па Еўропе

Кліп Ягора Крыда праверыць на адмаўленне генацыду беларуская пракуратура6

Памерла Таццяна Прановіч — выкладчыца журфака БДУ і дачка Івана Чыгрынава7

Рух на плошчы Бангалор у Мінску зменіцца. Новаўвядзенні глабальныя14

«Скарбы, знойдзеныя на гарышчы». Калекцыю картак Pokemon маляра-пенсіянера прадалі за два мільёны даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае19

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць