Грамадства

Амаль 600 беларусаў за паўгода былі асуджаныя на грамадскія работы. У 2021-м такіх было толькі 20

Сёлета за першае паўгоддзе да грамадскіх работ у Беларусі былі асуджаныя амаль 600 чалавек. Такую лічбу ў інтэрв'ю парталу рravo.by назваў суддзя Вярхоўнага суда Эдгар Марцірасян.

Фота ілюстрацыйнае

«У 2021 годзе гэтаму спагнанню было падвергнута толькі 20 чалавек. Гэта было звязана з тым, што мясцовым органам улады спатрэбіўся нейкі час, каб паўнавартасна арганізаваць сваю працу ў гэтым кірунку. У выніку за першую палову 2022 года грамадскія працы былі ўжытыя судамі ў дачыненні да амаль 600 чалавек, а факты ўхілення ад яго выканання носяць на сёння адзінкавы характар», — заявіў суддзя.

Часцей за ўсё гэтае пакаранне прызначалі за грубыя правапарушэнні: дробны крадзеж, хатні гвалт і з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення.

Грамадскія работы як віда пакарання ў Беларусі уведзеныя больш за год таму. Яны могуць прымяняцца судом толькі пры згодзе самога правапарушальніка. А ў выпадку ўхілення правапарушальніка ад выканання грамадскіх работ закон прадугледжвае для яго штраф у значнай суме або адміністрацыйны арышт.

Каментары

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць