Свет22

«Ведомости»: Расія рыхтуе рашэнне, якое прывядзе да значнай дэвальвацыі рубля

Расійскі ўрад узгадніў агульныя характарыстыкі новага бюджэтнага правіла — механізму назапашвання расійскіх рэзерваў шляхам валютных інтэрвенцый, то-бок куплі замежнай валюты на ўнутраным рынку. Неабходнасць у прыняцці новага механізму ўзнікла ў сувязі з празмерным умацаваннем рубля, якое стварае рызыкі для ўсіх расійскіх экспарцёраў, піша выданне «Ведомости».

Уладзімір Пуцін. Фота: Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Рашэнне па новым механізме бюджэтнага правіла, якое немінуча прывядзе да рэзкага паслаблення рубля, прыме асабіста прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, сцвярджаюць «Ведомости» са спасылкай на крыніцы, блізкія да ўрада.

«Пытанне ўхвалення канцэпцыі вынесенае на ўзровень прэзідэнта», — сцвярджаюць крыніцы выдання. Міністэрства фінансаў гатовае аднавіць працу бюджэтнага правіла ў тэставым рэжыме ў найбліжэйшы час, у выпадку калі канцэпцыя абноўленага механізму будзе ўхваленая Пуціным. Пры гэтым аднаўленне працы чакаецца ў верасні, бо новая архітэктура правіла павінна быць унесеная ў законапраект аб бюджэце Расіі на будучы год, які Дзярждума пачне разглядаць на пачатку кастрычніка.

Выданне адзначае, што ва ўрадзе няма прынцыповых рознагалоссяў адносна рашэння — толькі сумневы ў канкрэтных параметрах правіла.

На бягучы момант расійскі Мінфін настойвае на двух прынцыповых параметрах бюджэтнага правіла: цана адсячэння нафты павінна быць не ніжэйшай за $60 за бараль, а аб'ём здабычы нафты не павінен падаць ніжэй за 9,5 млн бараляў у суткі. Цана адсячэння адлюстроўвае парогавае значэнне цаны бараля нафты, вышэй за які даходы ад нафты і газу накіроўваюцца ў валютныя рэзервы шляхам скупкі замежнай валюты на Маскоўскай біржы.

Аднак крыніцы адмовіліся сцвярджаць, што гэтыя параметры канчатковыя, пэўныя пытанні ёсць да цаны адсячэння, бо, магчыма, яна завышаная і ў цяперашнім выглядзе ў ёй няма сэнсу, з прычыны таго, што расійская нафта гандлюецца з дысконтам, а сусветны рынак нафты ў сярэднетэрміновай перспектыве можа пайсці ўніз. «Калі мы не чакаем адчувальна больш высокай цаны Urals адносна цаны адсячэння, то тады ўзнікае пытанне, які сэнс спяшацца з перазапускам механізму», — растлумачыла адна з крыніц выдання.

Да пытання аб аднаўленні бюджэтнага правіла ўлады вярнуліся ў сярэдзіне лета. Асноўная прычына — вычарпанне механізмаў, якія маглі б паўплываць на курс рубля, які стаў пагражаць расійскай эканоміцы. Ад занадта моцнага рубля цярпяць нафтагазавыя кампаніі, пастаўшчыкі ўгнаенняў, аднак мацней за ўсё ўмацаванне рубля б'е па металургах.

Умацаванне нацыянальнай валюты на 1 рубель у дачыненні да даляра і еўра пазбаўляе расійскі бюджэт прыкладна 130-200 млрд рублёў даходаў. Пры гэтым на абвал рубля, гэта значыць скупку замежнай валюты ў рэзервы, улады раней былі гатовыя выдаткаваць каля трыльёна рублёў.

Каментары2

  • "*"
    22.08.2022
    Тов.Байден :" Величие России всегда заканчивается карточками на хлеб "... белорусы , Вам карточки нужны ?
  • Карл фон Дрычын
    23.08.2022
    Як жа ён да Гітлера падобны ! Адно ў адно Адзік. Рэінкарнацыя ?

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Вясна»: Праводзяцца ператрусы ў дзеячоў культуры6

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў8

«Крутыя лекцыі», але «жыве ў свеце, які сам і стварыў». Студэнты расказалі пра выкладчыка БДУІР, які запісаў зварот да Лукашэнкі6

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом3

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

У Беларусі пачалі прадаваць красовер BelgeeX50+5

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

У Мінску сярэдні заробак складае чатыры тысячы рублёў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць