Грамадства33

Лукашэнка пахваліўся, што беларускія самалёты Су-24 могуць несці ядзерную зброю. Але іх спісалі яшчэ 10 год таму

Падчас наведвання прадпрыемства «БелОМА» Лукашэнка выказаўся пра магчымасць атрымання Беларуссю ядзернай зброі.

Самалёт Су-24

«Яны павінны разумець, што ніякія верталёты, самалёты, калі яны пойдуць на абвастрэнне, іх не выратуюць. Мы калісьці з Пуціным у Піцеры заявілі, што пераабсталюем і беларускія самалёты Су-24 для таго, каб яны маглі несці ядзерную зброю. Вы што, думаеце, мы языком ляпаем? Усё гатова», — заявіў Лукашэнка

Аднак Су-24 былі выведзеныя са складу Узброеных сіл Беларусі яшчэ ў 2012 годзе. Прычынай стаў іх знос, звяртае ўвагу «РБК».

«Вы ведаеце, што ў авіяцыі ёсць такое паняцце — лётны рэсурс. Паводле планёра і па рухавіку, — распавядаў тады міністр абароны краіны генерал-лейтэнант Юрый Жадобін. — Самалёты былі ўжо не першай свежасці. Калі мы падлічылі, што ж танней, то прыйшлі да высновы, што прасцей адмовіцца ад парка гэтых самалётаў, паколькі цягнула вельмі вялікую фінансавую нагрузку. Таму лятальныя апараты, якія заставаліся, іх не так шмат заставалася, былі выведзеныя са складу Узброеных сіл. Ну а далей у нас ёсць адпаведныя дзяржаўныя структуры, якія будуць вырашаць, што з імі рабіць».

Вытворчасць усіх мадыфікацый Су-24 завяршылася ў 1993 годзе.

Каментары3

  • Лідкін боршч
    26.08.2022
    Атрымліваецца, што таварыш Лукашэнка ляпала.
  • Дон Рэба
    26.08.2022
    Штосьці з памяццю маёй стала
    Стаў скляроз, чаго няма помню...
  • Жнівень
    27.08.2022
    Кожнае лыка не ў страку.

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць