Улада11

Праект бюджэту-2010 сфармаваны зыходзячы з інфляцыі 9%

Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец на пасяджэнні Савета міністраў у Мінску 26 верасня.

Праект бюджэту на 2010 год фарміраваўся зыходзячы з росту інфляцыі на 9% і росту ВУП на 2%.

Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец на пасяджэнні Савета міністраў у Мінску 26 верасня.

Гаворачы пра асаблівасці праекта кансалідаванага бюджэту на наступны год, ён адзначыў, што дакумент прадугледжвае рэалізацыю шэрагу мер падатковага характару, што «прыводзіць да скарачэння рэсурсаў бюджэту на 2,3 трлн. рублёў».

«Для частковага кампенсавання страт прапаноўваецца павысіць стаўку ПДК з 18 да 20%.

Гэта дазволіць забяспечыць дадатковыя паступленні ў бюджэт 1,4 трлн. рублёў», — падкрэсліў міністр.

Праект бюджэту на 2010 год сфарміраваны зыходзячы з росту інфляцыі на 9%.

Пры гэтым Харкавец дадаў, што змены ў падатковай сферы і рост ВУП дазваляюць дасягнуць аб’ёмаў кансалідаванага бюджэту па даходах у суме 49,6 трлн. рублёў, расходах — 52,3 трлн. рублёў. Дэфіцыт кансалідаванага бюджэту сфарміраваны на ўзроўні 2,7 трлн. рублёў.

У 2010 годзе, паводле слоў кіраўніка Мінфіна, асноўнымі задачамі застануцца сацыяльная падтрымка насельніцтва і рэальнага сектара эканомікі. У прыватнасці, падкрэсліў ён, «плануецца забяспечыць захаванне рэальнага ўзроўню зарплат, абараніўшы яе ад уплыву інфляцыйных працэсаў».

Міністр адзначыў, што базавыя галіны сацыяльнай сферы, ахова здароўя і адукацыя, будуць забяспечаны бюджэтнымі асігнаваннямі з ростам на 7%, сацыяльная палітыка — на 15%.

Расходы бюджэту на забеспячэнне дзейнасці галін сацабароны і фінансаванне мерапрыемстваў сацыяльнай палітыкі сфарміраваны ў суме 575 млрд. рублёў (рост 107%). Пры гэтым расходы на выплату адраснай дапамогі маламаёмным грамадзянам запланаваны ў памеры 77 млрд.

Расходы на будаўніцтва 6,2 млн. кв. м жылля складуць 3 трлн. рублёў. Асноўны аб’ём сродкаў, падкрэсліў Харкавец, будзе накіраваны на льгатаванне працэнтаў па выданых крэдытах маламаёмным грамадзянам (каля 1,2 трлн.).

Што тычыцца падтрымкі рэальнага сектара эканомікі, то, паводле слоў міністра, расходы на гэтыя мэты плануецца захаваць на ўзроўні 2009 года. Рэсурсы бюджэту прапаноўваецца пераразмеркаваць на карысць субсідавання працэнтных ставак па крэдытах. На пакрыццё часткі працэнтаў па банкаўскіх крэдытах запланавана выдзеліць 595 млрд. рублёў (рост на 77 млрд. рублёў).

Як адзначыў Харкавец, у эканоміцы апынецца прыкладна 10 трлн. рублёў крэдытных рэсурсаў, якія будуць выкарыстоўвацца прадпрыемствамі з абслугоўваннем за кошт сродкаў бюджэту.

Між тым, заявіў міністр, «прамая падтрымка ў выглядзе фінансавай дапамогі і бюджэтных пазыкаў будзе ажыццяўляцца толькі ў адпаведнасці з рашэннямі, прынятымі кіраўніком дзяржавы і ўрадам».

На развіццё АПК плануецца накіраваць больш чым 7 трлн. рублёў.

Што тычыцца фарміравання мясцовых бюджэтаў, то «расходы абласцей і Мінска прагназуюцца на ўзроўні 27 трлн рублёў», паведаміў кіраўнік Мінфіна. «З улікам датацый, выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту, і субвенцый, мясцовыя бюджэты будуць забяспечаныя дастатковымі рэсурсамі для фінансавання сваіх расходаў у рэжыме жорсткай эканоміі сродкаў», — заявіў ён.

«Толькі такая палітыка дазволіць забяспечыць сацыяльныя расходы бюджэту, накіроўваць дзяржсродкі на падтрымку эфектыўных экспартаарыентаваных вытворчасцяў, захаваць вытворчы патэнцыял валаўтваральных прадпрыемстваў і стварыць трывалую аснову для дасягнення павышаных тэмпаў развіцця эканомікі», — падкрэсліў Харкавец.

БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць