Затрымалі галоўнага рэдактара «Бабруйскага кур'ера» Анатоля Санаценку
Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў ад бабруйскіх журналістаў, Анатоля Санаценку арыштавалі на 15 сутак.
Падрабязнасці і прычыны затрымання невядомыя. Інфармацыі пра тое, дзе і калі быў суд, таксама няма.
Сваякі затрыманага ўскосна пацвердзілі, што не ўсё ў парадку, але не сталі нічога распавядаць — асцерагаюцца праслухоўвання.
Каментары