У Брэсце перад пунктам пропуску «Варшаўскі мост» закрылі АЗС «Беларуснафты». Цяпер тым, хто едзе ў Польшчу, трэба ўлічваць гэты фактар.

Як паведамляе «Віртуальны Брэст», гэтая запраўка была вельмі папулярная ў тых, хто выязджаў у Польшчу, заліваючы поўны бак бензіну па беларускіх цэнах. Тут жа запраўляліся вадзіцелі, якія ўязджаюць у Беларусь з Еўрасаюза.
Запраўка, праўда, зачынілася не назаўсёды, а толькі на рэканструкцыю.
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары