Вайна11

Белы дом: Расіі не варта нават думаць аб прымяненні ядзернай зброі

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван заявіў у інтэрв'ю Сі-эн-эн, што для Вашынгтона няма ніякай розніцы ў тым, якую менавіта ядзерную зброю Расія можа прымяніць ва Украіне.

Джэйк Саліван. Фота: Getty images

Адказваючы на пытанне, ці будзе адказам на прымяненне тактычнай ядзернай зброі, напрыклад, знішчэнне невялікай цэлі ў Чорным моры такім жа, як адказ на больш маштабны ўдар, Джэйк Саліван сказаў: «Прымяненне ядзернай зброі на полі бою ва Украіне — гэта прымяненне ядзернай зброі на полі бою ва Украіне, і мы не збіраемся наразаць гэта на кавалкі, як салямі. Думкі пра тое, што тут ёсць нейкія адрозненні [паміж відамі іх прымянення], з'яўляюцца небяспечнымі».

«Мы лічым, — сказаў Саліван, — што Злучаныя Штаты разам з саюзнікамі па НАТА і іншымі адказнымі краінамі, уключаючы Індыю і Кітай, павінны выразна даць Расіі зразумець, што ёй не варта нават задумвацца пра выкарыстанне ядзернай зброі ў гэтым канфлікце».

Нагадаем, у верасні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што выкарыстанне Расіяй тактычнай ядзернай або хімічнай зброі на тэрыторыі Украіны будзе мець наступствы для яе, аднак амерыканская рэакцыя будзе залежаць ад памераў нанесенай шкоды. «Наступствы будуць. Яны стануць большымі ізгоямі ў свеце, чым калі-небудзь былі. І ў залежнасці ад маштабаў таго, што яны зробяць, мы вызначым, якім будзе адказ», — сказаў кіраўнік Белага дома.

На мінулым тыдні Байдэн сказаў, што не верыць у тое, што Уладзімір Пуцін пойдзе шляхам «ядзернага Армагедона». Па яго словах, расійскі лідар робіць безадказныя заявы.

Каментары1

  • Lićvin
    16.10.2022
    Сапраўдны адказ нармальнага палітыка.
    А не нашае замшэлае, навад ня ведаю як сказаць.
    -Мы пераможам, толькі мы будзем на Гіблартары, але калі ўсё атрымаецца, то нам калі ласка каралеўскі трон, ніяк меней. А калі не, мы як Сьвятлана Алексіевіч (не буду ўсё пералічаць) заплацім падаткі хунце з Нобелеўскай прэміі. Ну каб яна падавілася. Толькі не падавяцца яны а прадоўжаць гандль закладнікамі.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць