Грамадства7171

Прадстаўнікі Палка Каліноўскага правялі сустрэчы ва ўкраінскім парламенце

Сёння ў Кіеве адбылася сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага з Міжфракцыйным дэпутацкім аб‘яднаннем у Вярхоўнай Радзе Украіны «Дэмакратычная Беларусь», паведаміла прэс-служба Палка.

На сустрэчы прысутнічалі 12 украінскіх народных дэпутатаў на чале з кіраўніком аб'яднання Аляксеем Ганчарэнкам.

Падчас яе абмяркоўваліся пытанні беларуска-ўкраінскіх адносін у кантэксце расійскай агрэсіі.

Дэпутаты задэкларавалі жаданне супрацоўнічаць з Палком Каліноўскага як з легітымным, на іх думку, прадстаўніком беларускага народа.

У адказ на запыт байцоў Палка Каліноўскага дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны вырашылі запрапанаваць свайму Кабінету Міністраў унесці папраўкі ў Пастанову Кабінета Рады Міністраў Украіны № 168-2022-п, якая тычыцца выплат вайскоўцам, асобам шараговага і каманднага складу, паліцэйскім і іх сем'ям падчас дзеянн ваеннага становішча. Таксама дэпутаты вырашылі вынесці на галасаванне пастанову аб прызнанні Беларусі часова акупаванай Расіяй тэрыторыяй.

Акрамя таго, была нібыта дасягнутая дамоўленасць, што

дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны разам з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага будуць адстойваць інтарэсы беларускага народа ў еўрапейскіх і сусветных парламенцкіх інстытуцыях АБСЕ, ПАРЕ, Парламенцкай асамблеі НАТА.

Апошнім часам дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны, прытым нават на ўзроўні кіраўніка камітэта па замежных справах, зрабілі некалькі скандальных заяў, з якіх можна зразумець, што ва ўкраінскіх палітычных колах набывае папулярнасць ідэя аб палітычным выкарыстанні Палка Каліноўскага як альтэрнатывы легітымнаму прадстаўніцтву беларускага дэмакратычнага руху ў асобе Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага пераходнага кабінета. Не выключана, што гэтая сустрэча — таксама працяг гэтай тэндэнцыі.

Чытайце таксама:

Кіраўнік камітэта Вярхоўнай Рады па замежных справах: Украіна не прызнае Ціханоўскую, бо яна не называе рэчы сваімі імёнамі

Каментары71

  • не такі як ёсць
    19.10.2022
    Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны вырашылі супрацоўнічаць са сваімі падначаленымі? Сцяг у рукі...., асабіста я нікому з прадстаўнікоў ПК не даваў мандат на прадстаўленне маіх інтарэсаў. Як бы я не ставіўся да Ціханоўскай - менавіта яна на сённяшні дзень прадстаўляе інтарэсы беларускага народа. А ПК рызыкуе з такімі дзеяннямі быць па-за законам не толькі у лукашэнскаўскай Беларусі
  • Слоним
    19.10.2022
    Печальный результат дискредитации Тихановской и
    ее команды Санниковым и Позняком. Было бы еще как-то оправдано, если бы вместо
    трех милых девушек в качестве представителей полка стояли они сами.
  • Василь
    19.10.2022
    Так их никто не избирал, какие они легитимные. Даже с Тихановской обстоят дела так, что по-хорошему нужны перевыборы.

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася2

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы3

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць