Ватыкан анансаваў выпуск маркі да 30-годдзя дыпламатычных адносін з Беларуссю
Нумізматычна-філатэлістычы аддзел Ватыкана анансаваў выпуск васьмі новых марак, прысвечаных розным падзеям з жыцця Касцёла. Сярод іх — марка, прысвечаная 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін з Беларуссю.
У ніжняй частцы маркі, прысвечанай гадавіне ватыканска-беларускіх дыпламатычных адносін, змешчаны надпіс на італьянскай мове, над ім раскрытая кніга, на старонках якой знаходзяцца выявы дзяржаўных гербаў. Кошт паштовага знака — 1,25 еўра.
У свет марка мае выйсці 16 лістапада 2022 года.
Дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь былі ўстаноўленыя 11 лістапада 1992 года. Першыя два гады Апостальская нунцыятура дзейнічала ў Ватыкане, і толькі 18 мая 1994 года яна была перанесеная ў Мінск.
Каментары