Спорт

БАТЭ — чэмпіён!

Чэмпіён Беларусі па футболе вызначыўся ўжо ў пачатку кастрычніка, за чатыры туры да фінішу за яўнай перавагай на верхнюю прыступку табліцы ўзышоў барысаўскі БАТЭ.

Чэмпіён Беларусі па футболе вызначыўся ўжо ў пачатку кастрычніка, за чатыры туры да фінішу за яўнай перавагай на верхнюю прыступку табліцы ўзышоў барысаўскі БАТЭ.
Гэта ўжо шосты тытул для каманды з гораду над Бярэзінай. У 1999 і 2002 да залатых медалёў клуб прыводзіў Юры Пунтус, у 2006 і 2007 — Ігар Крывушэнка, а ў апошніх двух сезонах — Віктар Ганчарэнка.

Для заваявання чарговага тытулу БАТЭ заставалася ў панядзелак дома перамагчы наваполацкі "Нафтан". Думаецца, што залішняй патрэбы ў настройванні хлопцаў на матч не было.

Ужо ў першым тайме БАТЭ аформіў прыгожую буйную перамогу, дзякуючы галам Радзівонава (два), Шытава і Крыўца — 4:0. У другім тайме каманда Ганчарэнкі пашкадавала супернікаў, больш галоў не было.

А пасля гульцы спявалі «We are the champions».

Шмат хто з аналітыкаў прагназаваў, што гэты год для барысаўцаў стане больш складаным за папярэдні, бо сышоў цэлы шэраг лідэраў. Тым не менш, досвед атрыманы ў гульнях Лігі чэмпіёнаў аказаўся вызначальным. Ужо з першых тураў БАТЭ пайшоў адрыў і лідэрства не губляў.

У адсутнасць Радзівонава, Блізнюка, Хагуша ролю першых скрыпак узялі на сябе Крывец, Скавыш, Шытаў. Незаменных гульцоў не аказалася. А выхад у групавы этап Лігі Еўропы паказаў, што леташні поспех не быў выпадковасцю.

А тое, што склад стаў нават мацнейшым гаворыць той факт, што леташні стабільны гулец асновы Уладзімір Ржэўскі сядзеў у запасе. Дарэчы, яшчэ адна з характарыстык сённяшняга БАТЭ — гэта адсутнасць у стартавым складзе легіянераў. Алумона, Гааран і Ржэўскі выходзілі толькі на замены.

Зрэшты, назваць сёлета БАТЭ непераможным язык таксама не паварочваецца, што даказалі "Шахцёр" і "Дняпро", аднак канкурэнты былі яшчэ ў горшым становішчы. Зноў трэнерскія ракіроўкі былі ў мінскім "Дынама", фінансавы крызіс адбіўся на МТЗ-РІПА, пачатак першынства заваліў "Шахцёр". Не дзіва, што пры такім раскладзе золата БАТЭ аддавалі яшчэ пасля першага кругу.

Зрэшты, чэмпіёнства каманды Ганчарэнкі не прычына перастаць хадзіць на стадыёне. Разборкі за астатнія медалі, а таксама за месца ў эліце абяцаюць быць спякотнымі.

Цяпер у БАТЭ шэсць чэмпіёнскіх тытулаў, у мінскага "Дынама" — сем. Што будзе налета? БАТЭ дагоніць, "Дынама" адарвецца, ці знойдзецца нехта трэці?

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?17

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Жлобінскі мужчына хаваўся ад судовых выканаўцаў у лясным шалашы1

У Мінску некаторыя дарогі зробяць вузейшымі

Расія страціла яшчэ адзін самалёт Су-341

Забудзьцеся пра нафту і газ. Як вада можа стаць зброяй у вайне ЗША і Ізраіля супраць Ірана

«Сала як масла, такога нідзе не знайсці». Як сям'я са слуцкай вёскі ператварыла хатнюю гаспадарку ў брэнд9

Мерц хоча выправіць з Германіі дахаты 80% сірыйцаў. Яго ўжо моцна раскрытыкавалі29

Заходнія вятры прынеслі ў Беларусь першыя пылкі-алергены1

«Няма магчымасці далей цягнуць бясплатны фармат». Фестываль Tutaka ўпершыню будзе браць грошы за ўваход7

Літовец паехаў наведаць сваякоў у Беларусь — яго арыштавалі і далі 15 гадоў. Кажуць, што за шпіянаж2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?17

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць