Байдэн: Сыход з Херсона сведчыць аб вялікіх праблемах расійскай арміі
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн таксама выказаўся пра заяву Масквы аб сыходзе з Херсона: палітык сказаў, што ён было чаканы і сведчыць аб праблемах у Расіі.
«Перш за ўсё я знаходжу цікавым тое, што яны цягнулі з гэтым рашэннем, а мы ўжо даўно ведалі, што яны яго прымуць — да заканчэння выбараў [у ЗША]. І гэтае рашэнне — сведчанне таго, што ў іх, у расійскай арміі — вялікія праблемы», — сказаў Байдэн на брыфінгу ў сераду ў Белым доме.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ