Літаратура22

«Эліза Ажэшка і яе рэцэпты яднання для беларусаў». Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча 

1863 і 2020 гады для Беларусі вельмі падобныя — нечаканае яднанне і кансалідацыя грамадства, а на коне — вызваленне нашай радзімы. Як важна не сварыцца ў такія часы паміж сваімі і не шукаць ворагаў там, дзе іх няма — усё гэта добра ведала польскамоўная пісьменніца з Беларусі Эліза Ажэшка, пра якую ў чарговым выпуску на сваім Youtube-канале расказвае паэт, перакладчык, знаўца літаратуры Андрэй Хадановіч.

У чарговым выпуску праграмы Хадановіча:

  • як Багушэвіч прысвяціў Ажэшцы свой верш;

  • чаму польскія крытыкі называюць пісьменніцу малодшай сястрой Адама Міцкевіча;

  • складаны шлях Ажэшкі да любові да Гродна — як гэта было;

  • хто здрадзіў сям'і Ажэшкі падчас паўстання 1863 года;

  • якой была стратэгія барацьбы пісьменніцы за свабоду.

Вось некалькі думак з новага відэа.

Усе мы часам пачуваемся бяссільнымі, пачуваемся няздольнымі паўдзельнічаць у грамадскім руху, супрацьстаяць ворагу, які мацнейшы, але гэта радасць прычыніцца да агульнай справы хаця б драбніцаю, яшчэ калі цябе бачаць не чужаком, а сваім і патрэбным.

Сама Ажэшка прызнавалася: сціснутыя зубы і бяссільныя слёзы паразы паўстання зрабілі з яе пісьменніцу і грамадскую дзяячку. Яна проста прыняла іншую доўгатэрміновую стратэгію стваральнай дзейнасці — будаванне сваёй айчыны, свайго дома перад абліччам варожай імперыі, якая гэты дом і гэтую айчыну руйнуе. Сёння мы знаходзімся перад абліччам той самай імперыі. Мы адчуваем у горле слёзы і сціскаем зубы ў тым жа адчуванні няздзейснасці тут і цяпер нашых мар на перамогу ў паўстанні 2020-га, мы жывём у досведзе вайны 2022-га, мы спадзяёмся на перамогу святла над цемраю, але Эліза Ажэшка падкідвае нам рэцэпт: не спяшайцеся сварыцца і запісваць у ворагі тых, хто можа паслужыць, тых, хто дзесяцігоддзямі паводзіўся як чужы.

Памятайце наш налёт снабізму, калі людзі мянялі сваю грамадскую пазіцыю? Як мы іранічна казалі: «Пераабуваецца». Усё гэта дзяленне грамадства на неверагодных і свядомых, усё гэта бурканне незадаволенасці старых змагароў: «А дзе вы, а дзе вашы твары былі ў 2001-м, 2006-м ці 2010-м?» Ажэшка паказвае, як гэта неістотна на фоне яднання, якое мусіць адбывацца, і раней ці пазней абавязкова адбудзецца.

Памятаем, што сёння мы самі з'яўляемся ўстановамі культуры, таму чытаем беларускую літаратуру, глядзім новы выпуск пра неверагодную Элізу Ажэшку, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся гэтым відэа з сябрамі і сяброўкамі.

Каментары2

  • "
    14.11.2022
    Довольно странный видос. Литератор рассказывает про литератора и так скудно останавливается на её произведениях. А где развернутый анализ творчества? Рассказчик, наверное, сознательно забывает о важном, ведь его цель совершенно другое - примирение. Он призывает примириться с тем беспределом, что сегодня творится в Офисе?
  • Возомучник
    15.11.2022
    ", ай да бросьте вы. Нету нынче в СБ ни литераторов, ни аналитиков, а вот провокаторов много.

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы29

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы29

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць