Грамадства11

Суд прысудзіў 68-гадоваму жыхару Віцебска, дачка якога загінула падчас абстрэлу Кіева, два гады за абразу Лукашэнкі

Віцебскі раённы суд прысудзіў 68-гадовага мясцовага жыхара Аляксандра Патапава да 2 гадоў калоніі строгага рэжыму па абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі (частка 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса).

Згодна з матэрыяламі справы, Патапаў двойчы пакідаў каментар у «Аднакласніках», дзе пісаў аб запуску ракет з тэрыторыі Беларусі ва Украіну і згадваў Лукашэку. Гэта адбылося пасля аднаго з абстрэлаў Кіева — з-за іх у горадзе загінула яго дачка, а непаўнагадовая пляменніца страціла нагу.

На пасяджэнні Патапаў прызнаў віну. Суддзя спытаў яго: «Як вы звязалі прысутнасць прэзідэнта Лукашэнкі з тым, што адбылося ў вашай сям'і?».

На чарговым судовым пасяджэнні Патапаў заявіў, што ў яго пастаянна дрэннае самаадчуванне, цяжар у галаве, слабасць, і ён вымушаны прымаць абязбольвальныя сродкі. Яму абяцалі абследванне ў медыцынскім стацыянары, але апошнія 94 дні ён знаходзіўся ў жорсткіх умовах зняволення ў ШІЗА.

«Я баюся за сваё жыццё», — заявіў Патапаў суду.

Суд абвясціў перапынак і запрасіў даведку аб стане здароўя абвінавачанага. Медык СІЗА № 2, якога выклікалі ў суд, паведаміў, што Аляксандру аказваецца належная медыцынская дапамога, змяшчэнне ў стацыянар не патрабуецца. Даведку далучылі да матэрыялаў справы.

Тым не менш, гэта не паўплывала на рашэнне суда прызнаць Аляксандра Патапава вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады ва ўмовах агульнага рэжыму.

Каментары1

  • Тут
    18.11.2022
    Такие приговоры разжигают социальную вражду в нашем обществе. И оскорбляют всех нормальных граждан.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта32

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане4

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю23

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць