Свет

ФРГ прапанавала Польшчы ЗРК Patriot

Пасля падзення ў Польшчы ракеты Нямеччына прапанавала Варшаве падтрымку ў гарантаванні бяспекі паветранай прасторы — з дапамогай знішчальнікаў Eurofighter і сістэм СПА Patriot, заявіла міністр абароны Крысціне Ламбрэхт, паведамляе Deusche Welle.

Фота: AP

Нямеччына прапанавала даць Польшчы зенітна-ракетныя комплексы (ЗРК) Patriot, каб дапамагчы Варшаве абараніць паветраную прастору на фоне падзення ракеты ў польскім сяле Пшэводуў за 5 км ад мяжы з Украінай увечары 15 лістапада. Пра гэта паведаміла міністр абароны ФРГ Крысціне Ламбрэхт.

«Мы прапанавалі Польшчы падтрымку ў гарантаванні бяспекі паветранай прасторы — з дапамогай знішчальнікаў Eurofighter і сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot», — cказала Ламбрэхт на фоне асцярог, што вайна можа перакінуцца праз мяжу Украіны.

Наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны, такія як Patriot групы кампаній Raytheon, прызначаныя для перахопу цэлі па лініі візавання.

«Мы павінны быць гатовыя абараняць Нямеччыну і тэрыторыю альянсу», — дадала Ламбрэхт. У рамках сістэмы еўрапейскай супрацьпаветранай абароны FCAS павінна будзе праведзена мадэрнізацыя магутнасцяў з дапамогай знішчальнікаў, беспілотнікаў і камунікацыйнай інфраструктуры з 2040 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»14

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную размову» са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»14

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць