Улада11

Пачаўся суд над удзельнікамі «паляўнічай справы»

Слуханні праходзіць у закрытым рэжыме.

Вярхоўны суд Беларусі 12 кастрычніка пачаў разгляд крымінальнай справы, вядомай як «паляўнічая», у дачыненні да службовых асоб МУС. Слуханні праходзіць у закрытым рэжыме.

Фігурантамі крымінальнай справы з’яўляюцца былыя начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Віктар Ермакоў, начальнік УБКіЭЗ УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Малаеў, начальнік УБКіЭЗ СН УУС Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Баранаў і начальнік АБКіЭЗ Жлобінскага РАУС Леанід Мінянкоў.

Усе яны абвінавачваюцца ў перавышэнні ўлады (арт. 426 КК).

У крымінальнай справе фігуруюць таксама іншыя грамадзяне, якія абвінавачваюцца ў незаконным паляванні (размова ідзе аб здабычы еўрапейскай рысі, занесенай у Чырвоную кнігу) і бяздзеянні службовых асоб. Справа аб незаконным паляванні і перавышэнні ўлады аб’яднаныя ў адну вытворчасць.

Упершыню беларуская грамадскасць даведалася аб «паляўнічай справе» 29 красавіка. На нарадзе, прысвечанай працы праваахоўных органаў, Аляксандр Лукашэнка паведаміў: «У поле зроку КДБ нядаўна трапіў начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Жлобінскага РАУС Леанід Мінянкоў, які арганізаваў умовы для заняцця паляваннем, рыбалкай і яшчэ чымсьці. Устаноўлена, што ў 2003 годзе ён набыў і аформіў на падстаўную асобу сядзібу плошчай больш як два гектары на тэрыторыі Жлобінскага раёна, захапіўшы пры гэтым яшчэ больш за адзін гектар лясных угоддзяў, самавольна ўзвёў 14 пабудоў, абзавёўся зграяй з 29 пародзістых сабак і трыма дзікамі. Усю гэтую гаспадарку абслугоўвалі мясцовыя жыхары. На ўласнай базе рэгулярна праходзіла паляванне, рыбалка з удзелам кіраўнікоў, у тым ліку Беларускага металургічнага завода і высокапастаўленых службовых асоб органаў унутраных спраў, напрыклад начальніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Ермакова».

Начальнікі ўпраўленняў і аддзела па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі былі затрыманыя супрацоўнікамі КДБ у красавіку 2009 года. Да суда яны знаходзіліся пад арыштам у СІЗА КДБ. Віктар Ермакоў знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Ермакоў абвінавачваецца ў тым, што ён даў указанне сваім падначаленым Малаеву, Баранаву і Мінянкову сабраць кампраметуючыя матэрыялы на супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі. Яго падначаленыя абвінавачваюцца ў тым, што перавышалі ўладу і праводзілі аператыўныя мерапрыемствы з мэтай збору кампрамату на супрацоўнікаў КДБ.

Перад арыштам Малаеў падрыхтаваў відэазварот да прэзідэнта Беларусі, які з’явіўся ў інтэрнеце пасля яго затрымання. У звароце Малаеў просіць прэзідэнта «спыніць бязмежжа КДБ у Гомельскай вобласці». З гэтай жа мэтай сваякі абвінавачваных міліцыянераў звярталіся неаднаразова да кіраўніцтва МУС, КДБ і пракуратуры, у Адміністрацыю прэзідэнта, у міжнародныя структуры.

Каментары1

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць