16 снежня, у пятніцу, а 10-й гадзіне раніцы вядомы гісторык Алесь Белы, які цяпер жыве ў Ізраілі, правядзе экскурсію «Па «беларускіх» вуліцах Тэль-Авіва».

Выхадцы з сучаснай тэрыторыі Беларусі адыгралі важную ролю ў гісторыі як Ізраіля ў цэлым, так і канкрэтна Тэль-Авіва. Так, ідэя заснавання горада належыць ураджэнцу Гродна Аківе Ар'е Вайсу, а ідэя назваць яго Тэль-Авівам, паводле перакладу назвы на іўрыт рамана Герцля «Старая Новая зямля» — Менахему Шэйнкіну з цяперашняга Бешанковіцкага раёна.
Выхадцы з Беларусі былі і прэзідэнтамі, і прэм'ер-міністрамі Ізраіля, вядомымі літаратарамі, журналістамі, навукоўцамі, дзеячамі культуры. Нічога дзіўнага, што шмат вуліц, плошчаў, паркаў Тэль-Авіва названа ў іх гонар. Асабліва густа яны сустракаюцца абапал восі вуліц Баграшоў — бульвар Бенцыён — Мармарэк у паўднёвай частцы горада.
Вядомы гісторык Алесь Белы, які з вясны жыве ў Ізраілі, прапануе прайсціся ўздоўж некаторых з іх і ўспомніць пра «беларускі» ўклад у гісторыю Ізраіля.
Час збору — 16 снежня, 10-я гадзіна. Месца збору — плошча Бяліка. Працягласць экскурсіі — каля 1,5 гадзіны.
Ахвяраванні вядоўцу вітаюцца.
-
Ксёндз касцёла ў Жупранах грунтоўна адказаў на прэтэнзіі пра рамонт у храме, дзе пахаваны Багушэвіч
-
Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі
-
У Мінску зносяць міжваенную бальніцу працы французскага архітэктара. Знішчыць помнік дапамагалі два мясцовыя акадэмікі
Каментары