Свет22

Washington Post: Рэспубліканцы падтрымліваюць аўдыт дапамогі ЗША Украіне

Амерыканская Washington Post піша, што члены Палаты прадстаўнікоў ад Рэспубліканскай партыі вырашылі падтрымаць ідэю аўдыту ваеннай дапамогі, якую ЗША даюць Украіне.

Фота: AP Photo / Jacquelin Martin

Рэзалюцыю з патрабаваннем аўдыту прапанавала вядомая прыхільніца Дональда Трампа Марджары Тэйлар-Грын, якая рэзка крытыкавала рашэнне адміністрацыі Байдэна аказаць Украіне маштабную ваенную і эканамічную падтрымку.

Хоць раней Тэйлар-Грын лічылася досыць маргінальным палітыкам (ды і цяпер не прадстаўляе меркаванне большасці рэспубліканцаў), узмацненне кантролю над дапамогай Украіне пачалі падтрымліваць многія больш традыцыйныя члены Рэспубліканскай партыі, паведамляе Washington Post.

У выніку рэзалюцыя можа быць ухваленая ўжо ў пачатку наступнага года, калі збярэцца абноўленая на лістападаўскіх выбарах Палата прадстаўнікоў (цяпер большасць у ёй атрымалі рэспубліканцы). У праекце дакумента ўтрымліваецца патрабаванне цягам двух тыдняў перадаць у Кангрэс усе дакументы, звязаныя з дапамогай ЗША Украіне.

Некаторыя рэспубліканцы, што працягваюць падтрымліваць дапамогу Украіне, гатовыя прагаласаваць за рэзалюцыю, паколькі яна не заклікае да скарачэння яе аб'ёмаў — ні ўжо адобраных, ні запланаваных у будучыні.

«Тут ідзе гаворка аб падсправаздачнасці. Ідзе гаворка аб празрыстасці. Чаго мы баімся? Мільярды і мільярды даляраў ідуць у іншую краіну», — цытуе газета рэспубліканскага кангрэсмена Ціма Бурчэта.

Газета таксама паведамляе са спасылкай на даныя маніторынгу Чыкагскай рады па міжнародных даследаваннях, што сярод членаў Рэспубліканскай партыі ў нейкау ступені знізіўся ўзровень падтрымкі Украіны. Паводле апошняга апытання гэтага аналітычнага цэнтра, за адпраўку вайсковай дапамогі выступаюць 55% рэспубліканцаў (у параўнанні з 68% у ліпені і 80% — у сакавіку). Пры гэтым, па даных апытання, палова рэспубліканцаў падтрымлівае эканамічную дапамогу Кіеву (пры тым, што ў сакавіку такіх было прыкладна тры чвэрці).

ЗША з'яўляюцца найбуйнейшым донарам Украіны. Газета нагадвае, што са жніўня 2021 года Вашынгтон абвясціў ужо пра 25 траншаў ваеннай дапамогі, і яе агульны аб'ём склаў амаль 20 млрд даляраў.

Каментары2

  • Недальновидно, но Кремлю приятно
    07.12.2022
    Маргинальные трамписты, внутри США, на 100℅, используют наративы кремлёвской пропаганды, да и электорат Трампа живёт ценой галлона бензина и ценой гамбургера. Трамписты используют финансовую поддержку Украины в политических целях, в борьбе с независимыми и демократами, вешая лапшу, что помощь Украине - причина дорогого бензина и гамбургера в США. Хоть помощь и равна 0,3% ВВП США.
    У трампистов, великие США тогда, когда они изоллированы от остального мира, но с дешевым бензином и гамбургером.
    Решить проблему Кремля, Путина, Китая и остальных диктатур, тратами 0,3℅ ВВП и жизнями украинцев, а не жизнями американцев и разрушением США, стоит ДОРОГОГО.....
  • Грышка
    09.12.2022
    Недальновидно, но Кремлю приятно, Праўда. У Марджары Тэйлар-Грын вялікі рот, але няма мазгоў. Амэрыканскія ізаляцыяністы супрацьстаялі Рузвельту ў барацьбе зь Гітлерам, але Рузвельт перамог. Байдэн таксама павінен перамагчы. Пуцін — сучасны Гітлер. Ён пагражае свабодзе й чалавечай прыстойнасьці. Амэрыка павінна дапамагчы Украіне змагацца з расейскім уварваньнем і генацыдам. 

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні36

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні36

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць