Грамадства77

У Германіі прайшла маштабная спецаперацыя супраць сеткі, якая планавала дзяржаўны пераварот. Ëсць расійскі след 

У Нямеччыне спецыяльныя паліцэйскія сілы ў сераду праводзяць спецаперацыю адначасова ў 11 федэральных землях супраць праваэкстрэмісцкай арганізацыі, якая планавала выкрадаць палітыкаў і штурмаваць Бундэстаг. Пра гэта стала вядома выданню Der Spiegel.

Па даручэнні генеральнага пракурора і Федэральнага ўпраўлення крымінальнай паліцыі праваахоўнікі затрымалі 25 мужчын і жанчын, якія, верагодна, належалі да правай тэрарыстычнай арганізацыі або падтрымлівалі яе.

Ператрусы праходзяць у больш чым 130 кватэрах, офісах і складскіх памяшканнях, уключаючы казармы камандавання сіл спецыяльнага прызначэння ў Кальві ў Бадэн-Вюртэмбергу.

Увогуле 52 падазраваных знаходзяцца пад следствам за членства або падтрымку тэрарыстычнай арганізацыі.

Гэта адна з найбуйнейшых паліцэйскіх аперацый такога кшталту, якія калі-небудзь праводзіліся ў Германіі. 

Раніцай у сераду больш за 3000 паліцэйскіх праводзілі розныя дзеянні ў Бадэн-Вюртэмбергу, Баварыі, Саксоніі, Гесэне і Цюрынгіі. Афіцэры таксама былі накіраваныя ў Аўстрыю і Італію. Меркаваная правая тэрарыстычная група набіралася пераважна з прадстаўнікоў арганізацыі так званых «грамадзян Рэйха».

«Грамадзяне Рэйха» не прызнаюць існуючы ў Германіі дзяржаўны лад і хочуць замяніць яго на недэмакратычную сістэму. Верагодна, што ў іх радыкалізацыі адыграла сваю ролю канспіралагічная ідэалогія QAnon, якую падзяляла частка тых, хто нападаў на Капітолій ЗША ў Вашынгтоне ў студзені 2021 года.

Паводле высноваў следства, падазраваныя з лістапада 2021 года планавалі ўзброены напад на Бундэстаг і захоп палітыкаў. Лічыцца, што нападнікі разлічвалі на пачатак беспарадкаў у выніку іх дзеянняў і на «пераварот» у Германіі.

Па словах абвінавачвання, мужчын і жанчын аб'ядноўвала глыбокае непрыманне дзяржаўных інстытутаў і дэмакратыі ў Германіі, таму яны, верагодна, планавалі ажыццявіць змену ўлады сілай.

Нагадаем, 2 снежня ў Нямеччыне спецслужбы папярэдзілі пра рызыку дыверсій на крытычнай інфраструктуры.

Каментары7

  • Беня
    07.12.2022
    Камеди-клуб переехал в Германию?
  • Бесплатно
    07.12.2022
    рэспубліканскія каштоўнасці, разница огромна на столько, что и сравнивать в итоге не приходится. Законная немецкая власть защищает законность, а незаконная и самозванная хунта Лукашенко - беззаконие и самовластие.
  • КХ
    07.12.2022
    рэспубліканскія каштоўнасці, НН - левая газэта па палітычным поглядам. Гэта было вельмі бачна посля мігранцкага крызісу 2015 (я пасля 7 год НН не чытала).
    Вось нядаўна пачала, а НН усё тая ж! Двайныя стандарты.

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах25

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу5

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі70

Беларуска нарадзіла тройню — усе дзяўчынкі. Цяпер просіць у Лукашэнкі кватэру ў Мінску, бо Год беларускай жанчыны19

«Сказаў таварышу: «Я сам дам рады». Футбаліст, які выратаваў жанчыну, расказаў, як усё адбылося

Самы дарагі прададзены ў жніўні катэдж сталіцы схаваўся насупраць «Мінск-Свету»

Знакамітую «сукенку помсты» прынцэсы Дыяны выставілі на аўкцыён4

Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы ў калоніі з Артурам Гайко7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах25

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць