Грамадства22

У Крамлі прапанавалі беларускім школам пераняць «Размовы пра важнае». Што гэта такое

Начальнік упраўлення прэзідэнта РФ па грамадскіх праектах Сяргей Новікаў прапанаваў Беларусі пераняць з улікам спецыфікі беларускага грамадства практыку правядзення ў школах «Размоў пра важнае».

Пра гэта ён заявіў на медыяфоруме «Беларусь — Расія: раўнапраўны саюз, агульная гісторыя, сумесная будучыня», які праходзіць у сераду ў ТАСС.

«Што мы робім — вярнулі цалкам сістэму выхавання ў школьную адукацыю, мы навучылі і ўкаранілі стаўкі людзей, якія адказныя ў школе толькі за выхаванне, таму што гэта не можа рабіць настаўнік-прадметнік у дадатак да сваёй асноўнай дзейнасці, гэта павінен быць педагагічны работнік, які спецыяльна прайшоў навучанне», — адзначыў Новікаў.

«Стварылі ўнутры школьнага раскладу часовыя слоты для такіх размоў, назвалі праект «Размовы пра важнае». <…> Гэта наш вопыт, мы гатовы падзяліцца, вельмі добра, што сёння прысутнічаюць міністры адукацыі абедзвюх краін (Расіі і Беларусі)», — дадаў ён.

Новікаў адзначыў, што за перыяд з верасня па снежань склалася станоўчае ўспрыманне «Размоў пра важнае» сярод школьнікаў, педагогаў і бацькоў.

«У народа на самай справе ёсць запыт на грамадска-палітычны парадак у рамках школьнага працэсу. Адукацыя ў нас цяпер складаецца з двух кітоў — навучанне плюс выхаванне. І гэта сустракае падтрымку і карыстаецца попытам. У даным выпадку хацелі б прапанаваць, ні ў якім разе не навязваючы, гэтую практыку распаўсюджваць, натуральна, з улікам спецыфікі беларускага грамадства і беларускага запыту з боку бацькоў і педагогаў, і з боку дзяцей», — сказаў ён.

Штотыднёвыя заняткі «Размовы пра важнае» пачаліся ў школах Расіі з 5 верасня. Яны праходзяць па панядзелках. Сцэнары заняткаў — для школьнікаў розных узростаў, з першага па адзінаццаты клас. Мяркуецца, што ўсяго іх будзе 34 — па колькасці навучальных тыдняў у годзе. Для кожнага ўрока распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, у якіх апісаны змест, паслядоўнасць этапаў занятку, пададзены дапаможныя матэрыялы для настаўнікаў, інструкцыі для інтэрактыўных заданняў і гэтак далей.

Каментары2

  • вев
    07.12.2022
    так кто у кого перенял опыт - у нас такое было уже давно
  • Грышка
    08.12.2022
    Размовы пра важнае... Што важнае? Беларуская свабода. Беларуская мова. Беларуская культура. Беларуская гісторыя. Беларуская спадчына. Беларуская працоўная этыка. Беларуская самапавага. Абмяркуйма гэтыя дужа важныя рэчы ў школе.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска4

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыну з Гродна асудзілі на сем гадоў калоніі2

Расія нанесла ўдар «Іскандэрамі» па палігоне пад Кіевам, дзе праходзіла выстава ўзбраення1

Пара паехала нараджаць у Мексіку — і знайшлі горад для жыцця ды яшчэ курорт3

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА10

Трамп упершыню ўвёў пошліны супраць Расіі. Пачалася другая гандлёвая вайна з усім светам?6

Юрген Клоп узначаліў зборную Германіі3

Сярэдні заробак вырас на 100 рублёў7

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі34

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска4

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць