Улада

Жалезная заслона

Суд над юнакамі, якія спрабавалі арганізаваць незалежнае назіраньне за выбарамі, адбываецца ў закрытым рэжыме. Каля суду дзяжурыла Тацяна Сьнітко.

Суд над юнакамі, якія спрабавалі арганізаваць незалежнае назіраньне за выбарамі, адбываецца ў закрытым рэжыме. Каля суду дзяжурыла Тацяна Сьнітко.

Суд над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства», што старанна ахоўваўся ад грамадзкасьці сіламі міліцыі і спэцслужбаў, быў відаць з кожнага тралейбуса, які праяжджаў па вуліцы Багдановіча. Паколькі нават сваякоў Цімоха Дранчука, Эніры Браніцкай, Аляксандра Шалайкі ды Мікалая Астрэйкі не пускалі ня тое што ў будынак, а і на ганак, група падтрымкі мусіла з ранку да вечара стаяць на вуліцы.

У першы дзень людзі ў цывільным не дазволілі прысутным ля суду людзям сесьці на лаўку ў двары. Забарону не зьнялі нават для цяжарных жонак М.Астрэйкі і А.Шалайкі. Тады добрыя людзі прывезьлі некалькі плястмасавых крэслаў. Некалькі дзяўчат падвезьлі прысутным мінэральную ваду, булачкі, цукеркі. На другі дзень ужо дазволілі сядзець на лаўцы. Праўда, ахова засьцераглася ад магчымых акцыяў салідарнасьці, паставіўшы на ўезьдзе ў двор знак «праезд забаронены». Як прызнаўся адзін міліцыянт, апазыцыя магла падагнаць машыну пад пажарную лесьвіцу, па якой тады лёгка ўзабрацца і вывесіць сьцяг на даху.

Сваю салідарнасьць з арыштаванымі людзі выяўлялі аплядысмэнтамі, калі юнакоў вялі ў аўтазак і з аўтазака. Да кожнага зь іх былі прыстаўлены па тры канваіры, якія загадзя забаранялі паварочваць галаву і размаўляць. Рукі падсудных былі ў кайданках, а праводзілі іх вельмі хутка. Самы першы раз маладых людзей завялі з аўтазака ў сутарэньне суду, потым сталі вадзіць празь іншыя дзьверы. Родныя, сябры, паплечнікі, журналісты, нават замежныя дыпляматы лавілі момант, каб хоць лішні раз убачыць Эніру, Аляксандра, Мікалая і Цімоха – мэтраў з трыццаці. Падчас судовых пасяджэньняў людзі спрабавалі зазірнуць у вокны, але за шыбамі былі зашморгнутыя жалюзі.

У панядзелак грамадзкасьць пашыхтавалася ўздоўж ходніку каля самай праезнай часткі. Здалёк гэта было падобна на пікет. Хоць не было ні сьцягоў, ні партрэтаў, толькі адна жанчына трымала ў руках парасон зь бела-чырвоных кліноў. Спэцназаўцы ў джынсах і футболках спрабавалі прымусіць людзей «разысьціся», але тыя й ня думалі пікетаваць.

У пятніцу і панядзелак у дворыку каля суседняга дому стаяў аўтазак-МАЗ. У аўторак экспанат Кастрычніцкай плошчы зьнік, затое навокал паболела апэратыўнікаў.

Адвакаты не даносяць ніякай інфармацыі пра ход працэсу, бо далі падпіску пра нераскрыцьцё. Але яшчэ да суду адвакат Цімоха Дранчука Павал Сапелка неаднойчы падкрэсьліваў у гутарках з журналістамі, што да справы назіральнікаў ня маюць ніякага дачыненьня паказаныя па ТБ атрыбуты «змовы».

У першы дзень удалося дазнацца, што трое абвінавачваных прызналі віну часткова, Цімох Дранчук наагул не прызнаў яе. У аўторак па абедзе судзьдзя Ясіновіч загадаў сілавікам прымусова даставіць у суд трох сьведкаў абвінавачаньня, якія, не жадаючы паўтараць дадзеныя ў часе сьледзтва паказаньні, ад удзелу ў судзе адмовіліся. Іх прывезьлі раніцай у сераду. Увесь гэты дзень людзям давялося чакаць ля будынку суду пад залевай.

Тлумачэньне прычынаў закрытасьці судовага працэсу над «Партнэрствам» афіцыйнай фармулёўкай «у мэтах абароны сьведкаў» выглядае надуманым. Засталося трывалае ўражаньне, што сапраўдныя прычыны жалезнай заслоны над «Партнэрствам» іншыя.

Зрэшты, канчаткова кропкі над «і» паставіць прысуд над актывістамі. Калі гэты нумар падпісваўся ў друк, стала вядома, што пракурор Андрэй Мігун запатрабаваў для А.Астрэйкі тры гады калёніі і па два гады – для ўсіх іншых падсудных. Магчыма, прысуд будзе вядомы, калі выйдзе гэты нумар.

Глядзі яшчэ:

Фотарэпартажы Юліі Дарашкевіч ад будынку суду: 1 жніўня, 28 ліпеня

Каментары

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду8

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю58

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным10

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду8

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць