Свет11

У ваколіцах Ліверпуля шукаюць злачынцу, які адкрыў агонь па гасцях паба на Каляды

Паліцыя англійскага графства Мерсісайд шукае мужчыну, які абстраляў паб у горадзе Уоласі напярэдадні Калядаў. Яго адзінай ахвярай стала 26-гадовая жанчына, што сустракала свята з сястрой і сябрамі, піша Бі-бі-сі.

Следчыя яшчэ высвятляюць абставіны здарэння.

Паводле афіцыйнай версіі, каля 23:50 на калядную куццю невядомы адкрыў агонь па людзях, якія стаялі ля ўвахода ў паб Lighthouse у раёне Уоласі-віладж, а праз некалькі хвілін з паркоўкі паба выехала машына цёмнага колеру (магчыма, «Мэрсэдэс» S-класа).

Цяпер паліцыянты шукаюць кіроўцу гэтага аўтамабіля. У раёне паба вядзецца ўзмоцненае патруляванне.

Адна з куль трапіла ў галаву 26-гадовай жанчыне. Яна памерла ў бальніцы.

Таксама было паранена чацвёра мужчын. Стан аднаго з іх характарызуецца як цяжкі.

«Ход расследавання будзе моцна залежаць ад таго, якую інфармацыю мы атрымаем ад грамадскасці, і я заклікаю ўсіх, у каго ёсць нейкая карысная інфармацыя, звязацца з намі, каб мы змаглі пакараць адказных за гэта жахлівае забойства маладой жанчыны напярэдадні Калядаў», — заявіла на прэс-канферэнцыі намеснік шэфа паліцыі графства Джэні Сімс.

Уладальнікі паба Lighthouse заявілі, што цалкам шакаваныя тым, што адбылося, і назвалі напад трагедыяй, якая не паддаецца апісанню.

Летась у графстве Мерсісайд, якое побач з Ліверпулем, адбылося некалькі гучных забойстваў з ужываннем агнястрэльнай зброі. Урад ініцыяваў рэгіянальную праграму па барацьбе з узброенымі нападамі, вылучыўшы на яе больш за 350 тыс. фунтаў.

Сярод забітых у графстве летась была дзевяцігадовая Алівія Прэт-Корбел. Яна была забітая ў сваім доме, дзе спрабаваў схавацца мужчына, якога пераследаваў узброены чалавек.

За дзень да забойства дзіцяці ў Ліверпулі была застрэленая 28-гадовая Эшлі Дэйл.

Каментары1

  • Vera
    27.12.2022
    Забарона на валоданне зброі дае свае вынікі: зараз толькі злачынцы маюць зброю. Законапаслухмянны чалавек  не можа ні сябе абараніць, ні ў хаце схавацца.

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка4

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія цыгарэты для кантрабанды закапалі ў бураковы жом

На Камароўцы моцна патаннела чарэшня. Цэны ў 3—4 разы ніжэйшыя, чым былі 3 дні таму2

Бел-чырвона-белы сцяг — з сабой. Каліноўцы выпусцілі працяг фільма-дзённіка1

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося10

Расійскі сухагруз, які перавозіў расійскія ядзерныя рэактары для КНДР, маглі падбіць тарпедамі НАТА2

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з відам на райвыканкам5

Ва Украіне загінуў першы расійскі студэнт, завербаваны ў войскі БПЛА7

«Колькасць хворых павялічыцца». Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла пра новыя выпадкі хантавіруса2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка4

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць