Грамадства

За абразу супрацоўнікаў міліцыі мінчуку прысудзілі год «хатняй хіміі» і шэсць тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды

У судзе Бярозаўскага раёна 6 снежня быў вынесены прысуд жыхару Мінска Раману Коржыку, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады — шасці супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».

Суд Бярозаўскага раёна

Справу разглядала суддзя Наталля Вакульчык.

Рамана Коржыка затрымалі 28 верасня 2022 года на трое сутак, затым ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Па матэрыялах абвінавачання, Коржык з 29 кастрычніка па 25 лістапада 2020 года ў тэлеграм-чатах размяшчаў каментары і абразлівыя выказванні ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі з розных гарадоў, якія на яго думку былі датычныя да разгону масавых акцый пратэсту. Сярод пацярпелых — радавыя міліцыянты, участковыя інспектары, камандзір падраздзялення АМАПа, намеснік начальніка АУС.

Усе яны выставілі патрабаванні аб спагнанні ў іх карысць грашовай кампенсацыі маральнай шкоды.

Абвінавачаны прызнаў сваю віну і матэрыяльныя прэтэнзіі.

Суд пастанавіў прызначыць Раману Коржыку пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год, а таксама спагнаць з яго 6 000 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі пацярпелым — па тысячы рублёў кожнаму.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў9

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне аб адмене большасці тарыфаў, уведзеных Дональдам Трампам8

У іспанскай Валенсіі каля марской прыстані для яхт знайшлі кіта вагой 6,5 тоны2

Сваякі былога гендырэктара «Уралкалія» Баўмгертнера сцвярджаюць, што яго на Кіпры забілі3

«Блін беларускі, залятае ў рот не вузкі». Скандальны камісар Крываносаў зняўся ў дзіўнай рэкламе14

Нарвегія пабіла свой жа рэкорд па колькасці золата на зімовай Алімпіядзе

Калеснікава не будзе ўдзельнічаць у выбарах у КР — у якой сакратаром няспынна працуе бабарыканец Краўцоў24

У Польшчы скарацілася колькасць кампаній з беларускімі каранямі

Краіны ЕС пакуль не змаглі ўзгадніць змест 20‑га пакета санкцый супраць Расіі3

На Партызанскім праспекце ў Мінску сутыкнуліся адразу шэсць машын ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў9

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць