Свет

Экс-лідарку М'янмы Аун Сан Су Чжы прысудзілі яшчэ да сямі гадоў турмы

Суд у М'янме прысудзіў экс-дзярждарадцу краіны Аун Сан Су Чжы яшчэ да сямі гадоў зняволення. Агулам 77-гадовая лідарка апазіцыйнай «Нацыянальнай лігі за дэмакратыю» павінна будзе правесці ў турме 33 гады.

Аун Сан Су Чжы. Фота: AP

У апошняй — ужо 15-й — справе супраць Аун Сан Су Чжы лаўрэатку Нобелеўскай прэміі міру зноў абвінавацілі ў карупцыі, а менавіта ў куплі верталёта для аказання дапамогі ў раёнах стыхійных бедстваў і яго выкарыстанні нібыта ў асабістых мэтах. Судовы працэс быў цалкам закрыты для публікі, а пра вердыкт інфармагенцтвам распавяла ананімная крыніца.

Аун Сан Су Чжы, якая да лютага 2021 года была дэ-факта кіраўніком М'янмы, страціла ўладу ў выніку перавароту, калі ваенная хунта зрынула грамадзянскі ўрад. Паплечнікі Аун Сан Су Чжы і незалежныя эксперты заяўляюць, што судовыя справы супраць экс-лідаркі краіны палітычна матываваныя, каб узаконіць захоп улады вайскоўцамі, паведамляе Euronews.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла на свабоду апошняя група асуджаных па справе ваўкавыскага чата2

«Беларускую мову я люблю нават больш за рускую — яна бліжэй да сэрца». Мараканец 18 гадоў жыве ў Салігорску і не можа нацешыцца15

Ва Украіне запэўнілі, што ЗША працягваюць перадаваць разведвальныя звесткі2

За «апраўданне генацыду беларускага народа» будуць завочна судзіць Кацярыну Ваданосаву10

Закрываюць на рэканструкцыю касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску

Беларуска з заробкам 2 500 BYN падарожнічае двойчы на год і ўжо наведала 34 краіны2

«Каб рабіць рэчы, у якіх я слабы». Стваральнік Linux патлумачыў, чаму любіць ШІ і які менавіта

«Проста ў нас шапіто скончылася». У Белдзяржцырку патлумачылі, чаму вымушаныя шукаць адразу 15 супрацоўнікаў7

Пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце распачалі 11 крымінальных спраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць