Свет11

Сёння Кітай зноў адкрывае межы для турыстаў пасля трох гадоў закрыцця з-за COVID

З 8 студзеня Кітай здымае каранцінныя абмежаванні і такім чынам пераводзіць каранавірус з інфекцыйнага захворвання класа А ў клас B. Гэта азначае, што ўнутраным падарожнікам больш не спатрэбяцца ПЛР-тэсты, коды здароўя, праверка тэмпературы. Таксама адмяняюцца каранцінныя меры для тых, хто ўязджае ў краіну, паведамляе «Інтэрфакс».

Улады заклікалі пажылых людзей з хранічнымі захворваннямі, цяжарных жанчын і дзяцей звесці паездкі да мінімуму. Таксама ўрад прагназуе павышэнне ўзроўню захворвання ў сельскіх раёнах краіны, куды паедзе вялікая частка кітайцаў і дзе медыцынская інфраструктура слабейшая, чым у гарадах.

Чыноўнік Міністэрства транспарту папярэдзіў, што гэта могуць быць самыя нявызначаныя і складаныя канікулы за апошнія гады.

Падарожнікам, якія ўязджаюць, больш не трэба праходзіць каранцін, што азначае значнае змяненне ў палітыцы краіны ў дачыненні да COVID, паколькі яна змагаецца з рэзкім ростам колькасці выпадкаў захворвання.

Гэтыя змены людзі сустрэлі з радасцю, бо апошнія тры гады многія не маглі ўз'яднацца з сям'ёй праз кавідныя абмежаванні.

У Ганконгу чакаецца, што ў наступныя тыдні 400 000 чалавек адправяцца ў мацерыковы Кітай — у такія гарады, як Пекін і Сямынь.

Адкрыццё краіны прыпадае на пачатак «чуньюнь», першага сезона падарожжаў у Новы год па месяцовым календары.

Да пандэміі гэта была найбуйнейшая штогадовая сусветная міграцыя людзей, якія вяртаюцца дадому, каб правесці час з сям'ёй.

Каментары1

  • Vir
    09.01.2023
    U Kitaj pa ūlasnaj voli nie pajedu, navat biasplatna, bo astacharcieū užo... I nichoha tam cikavaha nasamreč niama. Trymajciesia padaliej...

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць