Грамадства33

Яшчэ адзін беларускі сабака збег ад сабачага жыцця ў Польшчу

Сабака ўцёк з Беларусі ў Польшчу ў канцы мінулага года, яго знайшлі жыхары польскай Белавежы каля мяжы з Беларуссю, дзе ён зараз і жыве. Папярэдні гаспадар сабакі не зацікаўлены ў вяртанні жывёлы, таму яму шукаюць новы дом. Таксама сабаку патрэбна медыцынская дапамога і харчаванне. Яго гісторыю расказвае польская «Gazeta Wyborcza».

Фота: bialystok.wyborcza.pl

Мясцовая жыхарка Яана Канярска заўважыла сабаку 13 снежня каля мясцовага рэстарана, але падумала, што ён проста чакае гаспадароў. Увечары, сустрэўшы сабаку ў іншым месцы, яна вырашыла забраць яго дадому і накарміць.

«Ён быў худы, мокры, з разадраным носам. А яшчэ ў яго была ранка на галаве, нібыта яго хтосьці нечым ударыў», — распавяла Яана.

Жанчына дала аб’яву пра знойдзенага сабаку на мясцовых сайтах, але ніхто не адгукнуўся. Пакінуць жывёліну ў сябе яна таксама не змагла, і тады яго часова ўзялі суседзі, аспіранты Інстытута вывучэння млекакормячых Польскай акадэміі навук. Яны далі сабаку імя Тобі і звазілі да ветэрынара. Аказалася, што жывёла мае чып, а рэгістрацыя сабакі была ў Беларусі.

Аспіранты змаглі звязацца з беларускім гаспадаром сабакі і той паведаміў, што сабаку чатыры гады і знік ён яшчэ ў сярэдзіне лістапада. Пасля некалькіх званкоў стала зразумела, што мужчына не забярэ сабаку, бо зараз працуе ў Нямеччыне і ў Польшчу па сабаку не паедзе.

Фота: bialystok.wyborcza.pl

Як сабака патрапіў у Польшчу — незразумела, гаспадар адказаць на гэтае пытанне не змог.

Мяркуецца, што гаспадар мог сам выкінуць сабаку ў Польшчы, калі накіроўваўся на працу ў Нямеччыну. Яшчэ адной версіяй называецца тое, што сабака мог рушыць услед за мігрантамі, якія пераходзілі беларуска-польскую мяжу.

«Думаем, ён мог з нейкай групай пралезці пад плотам — гэта растлумачыла б ранку на галаве сабакі», — мяркуе Яана.

У выніку сабаку сталі шукаць новы дом. Ён аказаўся не агрэсіўным і кантактным, актыўным і таварыскім, добра ладзіў з іншымі сабакамі, быў навучаны камандам. Часовыя гаспадары таксама не могуць яго пакінуць, бо часта яны не дома.

«Тобі — цудоўны і радасны малады сабака, уцякач з Беларусі. Ён паліглот. За месяц пражывання ў Белавежы ён меў кантакт з беларускай, рускай, галандскай, англійскай, хіндзі, харвацкай і, вядома, польскай мовамі і заўсёды рэагаваў пазітыўна. Дапамажыце знайсці яму дом, мы просім вашай падтрымкі ў доглядзе яго», — напісана ў аб’яве па пошуку гаспадара для сабакі.

На дапамогу сабаку збіраюць сродкі, у тым ліку на кастрацыю, корм, ляжанку і іншыя патрэбы. Усе грошы, якія не будуць выдаткаваныя, паедуць разам з Тобі ў ягоны новы дом. Калі вы хочаце звязацца з людзьмі, якія даглядаюць Тобі, то можаце напісаць арганізацыі «Tutejsi».

Гэта ўжо не першы беларускі сабака, які па нейкіх прычынах перайшоў беларуска-польскую мяжу і спрабуе знайсці шчасця ў іншай краіне. Улетку 2022 года паведамлялася пра бельгійскую аўчарку па мянушцы Стыў. Гэты сабака служыў у беларускіх памежнікаў, тройчы ад іх збягаў і ўцякаў у Польшчу. У выніку там ён і застаўся.

Каментары3

  • гоблен
    11.01.2023
    ...у тым ліку на кастрацыю...

    mlyad :(
    mnu luchshe b pograncy zastrelili

  • Толик
    11.01.2023
    И ему так в Польше рады...
  • А как же я? Я же ведь лучше... Лучше собаки, а ?
    12.01.2023
    гоблен, а вы что собака? или... лучше? как в анекдоте -
    собака живет 15 лет. я живу уже 3-ю собачью жизнь. так что грех жаловаться 

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча14

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?3

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША25

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

На месцы палеалітычнай стаянкі ў вёсцы Юравічы правялі фестываль пра мамантаў і першабытных людзей. Гісторыкі ацэньваюць яго скептычна5

У «Лебядзінай песні Фёдара Озерава» кіно загаварыла той мовай, якой гавораць рэальныя, а не кніжныя беларусы18

«Альтэрнатыва для Германіі» перамагае на выбарах у Саксоніі-Анхальт72

«Няўжо шкада гэтую салату?» Дэпутат Вадзім Баравік сказаў, хто павінен плаціць на спатканні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча14

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць