Свет44

Перамогі Украіны прымусілі змяніцца нават Кісінджэра

Экс-кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Генры Кісінджэр, які з 2014 года лічыў нейтральны статус Украіны адзіным разумным выхадам з канфлікту, адмовіўся ад гэтага пункту гледжання. На форуме ў Давосе ён прызнаў, што цяпер Кіеў заслужыў сяброўства ў альянсе.

Генры Кісінджэр. Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin

Былы дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджэр у сваім выступе на форуме ў Давосе прызнаў, што больш не падтрымлівае ідэю аб нейтральным статусе Украіны. Па яго словах, пасля пачатку канфлікту Украіна заслужыла права стаць часткай НАТА. Трансляцыю яго выступу вяла The Guardian.

«Да гэтай вайны я быў супраць сяброўства Украіны ў НАТА, бо баяўся, што пачнецца менавіта той працэс, які мы назіраем цяпер.

Цяпер жа, калі гэты працэс дасягнуў такога ўзроўню, ідэя нейтральнай Украіны ў гэтых умовах ужо не мае сэнсу. Напрыканцы… яна павінна атрымаць гарантыі ад НАТА, у якой бы форме НАТА іх ні дало. Цяпер уступленне Украіны ў НАТА прымальнае», — сказаў Кісінджэр.

Генры Кісінджэру цяпер ажно 99 гадоў. Ён быў дзяржсакратаром ЗША ў 1973—1977 гадах пры прэзідэнце Джэральдзе Фордзе, а з 1969 па 1975 год займаў пасаду дарадцы прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы. Таксама ён лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за ўдзел у заключэнні Парыжскага мірнага пагаднення аб спыненні баявых дзеянняў у В'етнаме.

Праўда, адначасова Кісінджэр адзначыў, што працягвае верыць у неабходнасць захавання дыялогу з Расіяй, і нагадаў, што Расія — гэта велізарная краіна, якая валодае ядзернай зброяй.

Пасля заканчэння ваенных дзеянняў павінен пачацца «працэс абмеркавання Еўропай, Амерыкай і прадстаўнікамі Расіі штомесячных умоў, санкцый і захавання іншых інструментаў ціску, пакуль не будзе дасягнута ўрэгуляванне», лічыць ветэран сусветнай палітыкі. 

Варта адзначыць, што яшчэ ў маі мінулага года, калі ўжо два месяцы ішла вайна, былы дзяржсакратар ЗША заклікаў Захад спыніць спробы нанесці поўнае паражэнне расійскім сілам ва Украіне, бо, маўляў, у доўгатэрміновай перспектыве гэта будзе мець катастрафічныя наступствы для стабільнасці Еўропы.

Таксама ён тады гаварыў, што Украіна павінна быць гатовая аддаць частку тэрыторыі на карысць Расіі. Маўляў, «для Захаду было б фатальным, калі б ён паддаўся настрою моманту і забыўся аб правільным месцы Расіі ў еўрапейскім раскладзе сіл».

Гэтыя заявы ў той момант выклікалі вялікае абурэнне і рэзкую рэакцыю з боку як украінскіх, так і заходніх афіцыйных асоб і экспертаў. А цяпер перамогі Украіны і няўдачы Расіі цягам апошніх месяцаў яўна паўплывалі на погляды і самога Кісінджэра.

Чытайце таксама:

«Пацыфізм — няправільны адказ на вайну ва Украіне. Гуляць у нейтралітэт — самы кароткі шлях да катастрофы»

Міністр замежных спраў Літвы: Пра заканчэнне гэтай вайны можна абвясціць толькі ў Кіеве і на яго ўмовах

«Да яе ставіліся так, быццам яна ўсё яшчэ мае права на імперскія пачуцці». Эплбаум — пра катастрафічныя памылкі Захаду ў дачыненні да Расіі

Падаляк Кісінджэру: Нам няма калі слухаць «давоскіх панікёраў»

Кісінджэр: Украіна мусіць стаць нейтральнай дзяржавай і адмовіцца ад часткі тэрыторый

Каментары4

  • Гость
    18.01.2023
    Кому-то ещё интересно его мнение ? Удивительно.
  • Каспар цялятнік
    18.01.2023
    Усё-такі важна своечасова пайсці на пенсію
  • Мойша
    18.01.2023
    Усю гісторыю 20 стагодздзя захад тармозіць і прымае важныя рашэнні і пастановы ўжо па пост факту.

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць