Усяго патроху

Лёгкая прастуда — не перашкода для супрацьгрыпознай прышчэпкi

На гэтым тыднi ў Беларусi распачынаецца бясплатная iмунiзацыя насельнiцтва супраць грыпу. Як i ў папярэднiя гады, разлiчваць на бясплатную прышчэпку змогуць людзi з высокай рызыкай развiцця постгрыпозных ускладненняў (пацыенты з хранiчнай паталогiяй сардэчна‑сасудзiстай, дыхальнай, эндакрыннай сiстэм, з iмунадэфiцытамi i г.д.), людзi ва ўзросце, старэйшым за 65 гадоў i работнiкi, чыя прафесiйная дзейнасць звязана з высокай рызыкай iнфiцыравання грыпам (медыкi, работнiкi аптэк, птушкаперапрацоўчых прадпрыемстваў, супрацоўнiкi ўстаноў кругласутачнага знаходжання).
Для iх за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту закуплены расiйскiя вакцыны «Грыпол плюс», «жывая» iнтраназальная расiйская вакцына i французская вакцына «Ваксiгрып». «Жывая» грыпозная вакцына будзе прымененая ў Беларусi ўжо ў трэцi раз: яна ўводзiцца шляхам распылення ў насавыя хады i фактычна паўтарае шлях, якiм вiрус трапляе ў арганiзм чалавека, што дазваляе сфармiраваць iмунiтэт на слiзiстай носа.

У Мiнску за кошт сродкаў гарадскога бюджэту плануецца дадаткова ахапiць бясплатнай вакцынацыяй 60 тысяч школьнiкаў i выхаванцаў дашкольных дзiцячых устаноў —
гэта амаль удвая больш, чым у папярэднiм годзе. Да таго ж бясплатныя прышчэпкi будуць зроблены мiнчанам, якiя займаюцца забеспячэннем жыццядзейнасцi горада — работнiкам грамадскага транспарту, водазабеспячэння, энергазабеспячэння, грамадскага харчавання i iншым. Гэта дадаткова яшчэ 20 тысяч чалавек. Да таго ж з пачатку кастрычнiка ў медустановах сталiцы распачалася вакцынацыя на платнай аснове. Аб сваiм намеры абаранiць работнiкаў ад грыпу заявiлi кiраўнiкi больш як 650 мiнскiх прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў. Так, на Мiнскiм заводзе халадзiльнiкаў плануецца ахапiць вакцынацыяй 37 працэнтаў работнiкаў, на МТЗ — 31 працэнт, на МАЗе — 25 працэнтаў, 100 працэнтаў — у рэстаранах «Макдональдс», 64 працэнты — на Камароўскiм рынку i гэтак далей. Усяго ў сталiцы плануецца прышчапiць ад грыпу ад 18 да 20 працэнтаў гараджан.

— Не варта абураццца, калi доктар прапануе зрабiць прышчэпку пасля толькi што перанесенага прастуднага захворвання, — рэкамендуе загадчыца аддзялення iмуннай прафiлактыкi Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Iрына Глiнская.
— Калi чалавек перанёс прастуду ў лёгкай форме, тэмпературная рэакцыя знiкла яшчэ некалькi дзён таму i засталiся толькi мала выражаныя прастудныя сiмптомы, гэта не з’яўляецца супрацьпаказаннем да вакцынацыi супраць грыпу, i iмунная сiстэма чалавека не пацерпiць ад зробленай прышчэпкi. А вось пасля цяжкага захворвання рабiць прышчэпку рэкамендуецца толькi праз 2‑4 тыднi. Не праводзiцца вакцынацыя i ў перыяд абвастрэння хранiчнага захворвання.

Каментары

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

Беларуска пры родах атрымала рэдкае ўскладненне: «Выпісалі са стомай у боку»2

«Людзі на балоце», «Дзве душы», «Лагодны цмок». У Офісе Ціханоўскай назвалі любімыя кнігі, фільмы, традыцыі5

«Наш цуд здарыўся!» Збор на ўкол «Залгенсма» для Даніка з Баранавічаў закрыты

Беларуска з двума дзецьмі ў Польшчы ўражаная, колькі людзей адгукнуліся на яе гісторыю і дапамаглі. І вельмі дзякуе чытачам «Нашай Нівы»9

90‑гадовую жанчыну ў Паўднёвай Карэі асудзілі за адмыванне грошай ад наркатрафіку сына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць