Грамадства1212

Лукашэнка дапусціў, што Расія магла напасці на Беларусь

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь, у адрозненне ад Украіны, не вытрымала б такога нападу, бо «Украіна багатая. Багацейшая за нас».

«Ужо ўсе зразумелі: калі б мы не выстаялі ў 2020 годзе — мы ведаем, што было б. Было б горш, чым ва Украіне. Украіна багатая. Багацейшая за нас. Было б тут горш, — заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 24 студзеня па пытаннях грамадска-палітычнай сітуацыі.

— Я не хачу, каб мне ці вам кланяліся за гэта і нам дзякавалі, але ўсім зразумела, у імя чаго і дзякуючы каму выстаялі».

Аляксандр Лукашэнка засцярог ад любых пратэстаў супраць яго кіравання.

«І калі ўжо пасля гэтага хтосьці вылазіць з-пад плінтуса, як прусак, і зноў пачынае або працягвае гэтую сваю брыдкую справу, ваюючы… супраць улады… Калі нехта, не дай бог… Але адкрыта яны цяпер некаторыя пабойваюцца», — дадаў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што ніколі не дапусціць паўтарэння 2020 года.

Каментары12

  • Мяне там нет
    24.01.2023
    Ну ў гэтым ён праў. Але хтоб на цябе нападаў бы. Ні граніцыз рашыстамі, ні войска адэкватнага няма. Прыехалі б іх там нет к табе дамоў і твае цябе самі б і здалі. Ты ж не будаваў незалежнасць, тыж яе разваліў
  • М-65
    24.01.2023
    «Никогда не допустит». А кто тебя спрашивать будет?
  • Справка
    24.01.2023
    Журналист вырывает слова из речи. Речь шла о "воевать против народа и власти"

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе58

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце Паўла з ДЦП, які скарыў сацсеткі беларускай мовай? Яму перадалі падарункі13

Трамп паставіў на паўзу пастаўкі зброі Тайваню і зрабіў заявы, якія ставяць пад пытанне гатоўнасць ЗША абараняць яго20

Выходзіць кніга Фядуты, якую ён пісаў у СІЗА КДБ1

Фінляндыя, Данія, Нарвегія. Або Грэцыя ці Францыя? Топ сёлетняга «Еўрабачання»10

Аўтобус на аўтастанцыі ў Чавусах сам паехаў і задавіў пажылую пару 6

Бэз на піку цвіцення. Батанічны сад ператварыўся ў адно з самых прыгожых месцаў Мінска2

Махляры рассылаюць фішынгавыя спасылкі ад імя ДАІ пра неаплачаныя штрафы1

Манахіня выратавала ў моры трох каляжанак, але сама выратавацца не здолела1

Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе58

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць