Культура33

Міленіум Літвы пад бел-чырвона-белым сцягам + фота

Выстава «Міленіум», прысвечаная 1000-годдзю першай згадкі ў пісьмовых крыніцах Літвы, адкрылася ў мінскім Палацы мастацтва.

Выстава «Міленіум», прысвечаная 1000-годдзю першай згадкі ў пісьмовых крыніцах Літвы, адкрылася ў мінскім Палацы мастацтва. На ёй прадстаўлены каля тысячы прац.

— Мы мусім не забывацца, што гэта наша супольнае свята. Бо з гэтым народам і з іншымі суседзямі мы прайшлі славутую супольную гісторыю. І гэтая гісторыя не скончылася, а будзе цягнуцца і наступныя 1000 гадоў, — сказаў першы намеснік старшыні Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца.

У экспазіцыю выставы ўвайшлі жывапісныя, графічныя працы, скульптура. Тут можна паглядзець на інсталяцыі, рэканструкцыю старажытных строяў. Размешчана выставы ў трох залах, што, на думку мастака Міколы Купавы, пацвярджае значнасць падзеі для Беларусі.

Гэта адзін з нешматлікіх выпадкаў, калі на карцінах адлюстраваны бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня, а выстава не забаронена.

Шэраг пытанняў выклікае адбор карцін для выставы. Калі частку з іх яшчэ па назве можна аднесці да Літвы ці Вялікага княства Літоўскага, то некаторыя проста ніяк не ўпісваюцца ў вызначаны фармат. Хіба што луг з дзьмухаўцамі ці выгляд вёскі гледачу трэба трактаваць як тое, што засталося ў спадчыну ад князя Міндоўга.

Сярод мастакоў, якія ўдзельнічаюць у «Міленіуме», — Арлен Кашкурэвіч, Аляксей Марачкін, Уладзімір Вішнеўскі, Леў і Сяргей Гумілеўскія. Усяго звыш 300 аўтараў.

На пытанні «Нашай Нівы» адказвае адзін з арганізатараў выставы мастак Рыгор Сітніца.

«НН»: Сп. Рыгор, ці былі цяжкасці з арганізацыяй гэтай выставы? І чаму яна адбылася толькі к канцу святочнага года?

РС: Цяжкасці бываюць заўсёды, калі сур’ёзна ставішся да сваёй справы. Ніякіх перашкодаў нам ніхто не чыніў. Ніякіх пярэчанняў з боку кіроўных структур мы не зазналі. Гэта добры знак. Чаму ўвосень? Бо ўлетку ў нас была даволі вялікая выстава, прысвечаная вызваленню Беларусі ад фашыстаў. І мы не палічылі патрэбным дзве вялікія імпрэзы па маштабе і па значнасці злучаць у адну. Тым больш, што гэта даволі сімвалічная дата. Мы ж можам яе святкаваць і ў наступным годзе. Ніхто нам не замінае гэта рабіць.

«НН»: Суарганізатарам выставы выступіла Міністэрства культуры Беларусі. Але на адкрыцці адсутнічалі прадстаўнікі гэтага ведамства. Іх запрашалі?

РС: Запрашалі. Я дакладна ведаю, што міністр Латушка ў дадзены момант знаходзіцца ў Адміністрацыі прэзідэнта, а ў першага яго намесніка цяпер адбываецца нарада. Я не хачу шукаць у гэтым нейкі палітычны ці ідэалагічны падтэкст. Прынамсі, прадстаўнік Міністэрства культуры перад адкрыццём выставы выбачаўся за адсутнасць першых асобаў.

«НН»: Было сказана, што гэтая выстава можа быць паказана і ў іншых гарадах Беларусі. Якія варыянты разглядаюцца?

РС: Па Беларусі мы можам правезці яе без асаблівых цяжкасцяў. Бо зараз Саюз мастакоў працуе на тое, каб ахапіць як мага большую тэрыторыю нашай краіны. Каб мастацтва было сканцэнтравана не толькі ў сталіцы, мы ладзім выставы і ў іншых гарадах. Таму вось гэты варыянт і разглядаем. Іншая справа, што размясціць «Міленіум» дужа цяжка ў іншым горадзе. Значыцца будуць фармавацца меншыя экспазіцыі.

Святкаванне 1000-годдзя Літвы ў Беларусі працягваецца.

27 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя альманаха «Літва». У лістападзе пройдуць Дзень паэзіі, літаратурна-мастацкая вечарына «Радзівіліяда», спектакль «Спатканне з Літвой», канцэрт класічнай і дударскай музыкі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы21

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

У кватэры беларусаў з 1 сакавіка будуць прыходзіць і задаваць пытанні: хто і навошта12

Якія краіны лепш за ўсё даюць візы беларусам і калі пачынаць афармленне, каб паспець да летняга адпачынку?5

«Ім лепш гэтага не рабіць». Трамп папярэдзіў Іран на фоне пагроз адказаць «наймацнейшым ударам»5

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба44

У вёсцы пад Віцебскам ёсць душэўны музей: кормяць смачна, а запіс ажно за месяц

Аналіз ДНК дазволіў зазірнуць у інтымнае жыццё неандэртальцаў9

У Іране людзі выходзяць святкаваць смерць Хаменеі ВІДЭА15

Трамп: Хаменеі, адзін з самых ліхіх людзей у гісторыі, мёртвы5

Меркавана, іранскі беспілотнік пацэліў у знакамітую вежу Бурдж-аль-Араб у Дубаі ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы21

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць