Усяго патроху22

Насельніцтва Беларусі — 9 мільёнаў 664 тысячы

За мінулы год колькасць насельніцтва павялічылася толькі ў Мінску — з 1 млн. 819,5 тыс. чалавек да 1 млн. 849,1 тыс.

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка, па аператыўных дадзеных, склала 9 млн. 664,1 тыс.
чалавек, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення па працы з карыстальнікамі статыстычнай інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка. Па параўнанні з 1 кастрычніка 2008 года жыхароў краіны стала менш на 11,5 тыс. чалавек.

За мінулы год колькасць насельніцтва павялічылася толькі ў Мінску — з 1 млн. 819,5 тыс. чалавек да 1 млн. 849,1 тыс.
У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў зменшылася. У выніку на 1 кастрычніка бягучага года ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 462,5 тыс. чалавек, у Мінскай — 1 млн. 446,6 тыс., у Брэсцкай — 1 млн. 430,3 тыс., у Віцебскай — 1 млн . 259,1 тыс., у Магілёўскай — 1 млн. 117,2 тыс., у Гродзенскай — 1 млн. 99,3 тыс.

У студзені‑верасні ў Беларусі нарадзілася больш за 82,9 тыс. дзяцей — на 2,3 тыс. больш у параўнанні з студзенем‑вераснем мінулага года. Памерлі за дзевяць месяцаў 2009 года 99,7 тыс. чалавек — на 0,2 тыс. больш.

Агульны каэфіцыент нараджальнасці ў студзені‑верасні гэтага года ў цэлым па рэспубліцы склаў 11,5 на 1000 жыхароў, агульны каэфіцыент смяротнасці — 13,8 на 1000 насельніцтва.
Для параўнання: у студзені‑верасні 2008 года гэтыя паказчыкі раўняліся адпаведна 11,1 і 13,7 праміле. Паказчык дзіцячай смяротнасці за дзевяць месяцаў бягучага года склаў 4,6 выпадкі на 1000 тых, хто нарадзіўся (за аналагічны леташні перыяд — таксама 4,6). Натуральнае змяншэнне насельніцтва паменшылася з 2,6 да 2,3 на 1000 насельніцтва.

Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі агульны каэфіцыент нараджальнасці адзначаны ў Брэсцкай вобласці (12,3 на 1000 жыхароў), самы нізкі — у Віцебскай вобласці (10,1 праміле). Што датычыцца агульнага каэфіцыента смяротнасці, то максімальным гэты паказчык быў у Віцебскай вобласці (15,8 праміле), мінімальным — у Мінску (9,5 праміле).

У студзені‑верасні гэтага года ў Беларусь прыбылі амаль 14,7 тыс. чалавек, з'ехалі больш за 5,7 тыс. грамадзян. Міграцыйны прырост за дзевяць месяцаў перавысіў 8,9 тыс. чалавек.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць