Грамадства

Адвакатка Сяргея Ціханоўскага бачыла яго ў жодзінскай турме

Пра гэта Святлана Ціханоўская распавяла «Радыё Свабода». Паводле яе слоў, Сяргей трымаецца добра, адстойвае свае правы, абскарджвае незаконнае змяшчэнне ў ШІЗА. «Ён вельмі моцны чалавек», — сказала Ціханоўская.

Яна таксама распавяла, што Сяргей знаходзіцца ў адзіночнай камеры больш за два гады. 

«Некалькі месяцаў запар ён быў у ШІЗА. У яго вельмі маленькая камера. Няма магчымасці атрымліваць нейкія перадачы, ёсць праблемы з пераводам грошай на асабісты рахунак, рэжым не дае такой магчымасці. Вельмі цяжка замаўляць кнігі, бо калі няма грошай на рахунку, то гэта амаль немагчыма зрабіць. Ён атрымлівае лісты ад дзяцей і ад маці, мабыць, яшчэ ад некалькіх чалавек. Лісты ад яго дзеці і маці атрымліваюць. У Сяргея садзіцца зрок, бо вельмі дрэннае асвятленне. Увогуле вельмі дрэнныя ўмовы, як і ва ўсіх палітвязняў», — сказала Святлана Ціханоўская. 

Некаторыя лісты сямʼі Сяргей піша па-беларуску.

Таксама Ціханоўскі пракаментаваў чуткі пра сваю смерць: «Як рэкламшчыка, мяне такі піяр задавальняе», — сказаў Сяргей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь18

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі4

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім самалёце ў Крыме2

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь18

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць