Свет66

Салдат у Расіі скончыў жыццё самагубствам, не жадаючы «ехаць ва Украіну забіваць»

Жыхар расійскай Пячоры Сяргей Грыдзін памёр 10 лютага на 21-ым годзе жыцця. Сястра напісала ў сацсетцы, што брат «так і не вернецца з войска» і што ён заўсёды ўсіх падтрымліваў, але аказалася, што падтрымка патрэбна была яму самому.

 «Што ж так выматала цябе, што ты пайшоў на такі крок?»— напісала дзяўчына.

14 лютага ў распараджэнні «7х7» з'явілася фота магчымай перадсмяротнай запіскі Грыдзіна. У ёй напісана, што яго напярэдадні «ўпісалі ў ратацыю ва Украіну», адкуль з яго роты нібыта яшчэ ніхто не вяртаўся. Салдат, мяркуючы з тэксту запіскі, папрасіў у камандзіра ўзвода не ехаць ва Украіну. Пасля гэтага камандзір і сяржанты нібыта «не давалі праходу сваімі здзекамі». У запісцы пазначана, што распавесці пра ўсе «здзекі», якія здзяйснялі «гэтыя жывёлы», хлопец не можа. Але спадзяецца, што іх пасадзяць за давядзенне чалавека да суіцыду.

«Прыняў рашэнне памерці тут, на роднай зямлі, без чужой крыві на руках», — напісаў аўтар ліста.

Сяргей Грыдзін служыў у часці ў Падмаскоўі. Камандзіры нібыта адабралі запіску, але калегі паспелі яе сфатаграфаваць. У матэрыялах праверкі яна адсутнічае.

«7х7» звязаўся з дзвюма блізкімі сваячкамі Грыдзіна. Абедзве пацвердзілі, што почырк падобны да яго. Прычыну суіцыду вайскоўцы ім ніяк не патлумачылі і пра запіску не сказалі. На целе хлопца былі пабоі, якія потым, па словах дзяўчат, не адлюстравалі ў заключэнні аб смерці.

«Пасля Новага года ён нам тэлефанаваў і казаў, што яго хочуць адправіць ва Украіну. Але потым ён зрабіў выгляд, што гэта быў жарт. І як цяпер мы зразумелі, гэта, магчыма, быў не жарт», — распавяла «7х7» сястра Грыдзіна.

Каментары6

  • Беларус
    15.02.2023
    Чалавек сярод оркаў не вытрымаў.
  • Old Fart
    15.02.2023
    надо было ехать , а на фронте командиру взвода и кто там еще издевался отомстить..   
  • Немаскаль
    15.02.2023
    Хороший русский.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»7

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль пачаў наступальную аперацыю ў Ліване7

«Банк вырашыў, што мне даслаў грошы чалавек, які знаходзіцца пад санкцыямі — і заблакаваў іх»1

Сенатар Грэм: Дні Кубы злічаныя16

Цэны на нафту падскочылі на 13% пасля ўдараў па Іране2

Учора ў Беларусі было да +13°C1

Амерыканскі знішчальнік збіты ў небе над Кувейтам6

Улады Ірана заявілі, што не будуць весці перамовы з ЗША5

Як ЗША і Ізраіль вызначылі месцазнаходжанне аяталы Хаменеі2

Гэтая сумка вярнулася ў моду — і, здаецца, надоўга1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»7

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць