Эканоміка1010

Лукашэнка патрабуе трымаць цэны любым спосабам

Бязмежжа з узроўнем цэн у Беларусі не дапусцяць. Так заявіў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета Міністраў, прысвечанага вынікам работы эканомікі за 2022 год.

«Вядома, асаблівая ўвага — барацьбе з інфляцыяй. Цэны — пытанне нумар адзін для людзей. Такога ўсплёску, які адбыўся мінулай восенню, больш дапускаць катэгарычна нельга.

Якімі хочаце спосабамі (манітарнымі, рэгулятарнымі, адміністрацыйнымі), але дамагайцеся, каб, як дамовіліся, трымаць калідор у раёне 7%. Гэтая лічба павінна быць чырвонай лініяй, яе павінен разумець бізнэс, вытворца і гандаль. Інакш меры будуць прыняты самыя жорсткія.

Бязмежжа дапусціць мы не можам. Цэны павінны быць справядлівымі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго, не менш важная ўмова — паўнавартасны асартымент на прылаўках магазінаў.

«Кожную хвіліну памятайце: усе сацыяльныя абавязанні па павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва Беларусі павінны быць выкананы безумоўна. Гэта сацыяльны кантракт улады з народам», — сказаў ён.

Таксама ён патрабаваў ад урада аднавіць аб'ёмы інвестыцый з прыярытэтам стварэння імпартазамяшчальных вытворчасцей.

«Я бачу, што сітуацыя ў параўнанні з летняй палепшылася, няхай і не нашмат. Але пры гэтым паўнацэннай антысанкцыйнай перабудовы, на жаль, яшчэ не адбылося. Пакуль што», — заўважыў Лукашэнка. 

Каментары10

  • Грабли
    10.03.2023
    Одни и те же грабли 29 лет, на которые наступает лукашенко, но они бьют по простым
    беларусам и бьют сильно выбивая их, за 29 лет, безвозратно, потеряли один миллион
    беларусов. Лукашенко ведёт, 29 лет, войну с беларусами.
  • Сяргей
    10.03.2023
    Во, таварыш Калтовіч бараду адпусціў, а то вышыванку насіў, па-беларуску размаўляў. А тут галаву ў стол і пісаць куйню. )))).
  • Ёсік
    10.03.2023
    Як брыдка глядзець на гэтыя сходкі. Мужчыны, вы сябе паважаеце? Вы ж дурныя парабкі, вы ж нічога не ведаеце, не можаце нічога рабіць самастойна. Толькі ён ведае ўсе законы гандлю, эканомікі, вайны, фізікі. Навошта вы на гэтай зямельцы існуецё?

Цяпер чытаюць

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

Замежны брэнд выпусціў правакацыйную лінію адзення на тэму Чарнобыля9

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі1

У Казані судзілі Ісуса Хрыстоса6

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад21

У Шуміліне маці сама далучыла 16‑гадовую дачку да прастытуцыі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць