Грамадства3131

Лукашэнка: Я атрымаў апошнюю інфармацыю па шаленстве палякаў на мяжы

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што палякам прыйдзецца адступіць і адкрыць межы з Беларуссю. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Саўміна 10 сакавіка.

«Я атрымаў апошнюю інфармацыю па шаленстве палякаў на мяжы: там падняліся ўсе — і на ўсходзе, і на захадзе. Нават Нямеччына катэгарычна не прымае дзеянні палякаў на мяжы з Беларуссю. Яны застопарылі ўсё. І самае цікавае, што менш за ўсё ад гэтага пакутуем мы. А больш за ўсё пакутуюць на Усходзе: Кітай, асабліва Казахстан, нават туркі, Арабскія Эміраты. Усе паўсталі супраць гэтага. І заходняя частка Еўропы. Праз Беларусь ідзе транзіт, больш няма куды: Украіна ваюе, ехаць праз Афрыку далёка, праз Паўночную Еўропу — яшчэ далей. Нікуды не дзенешся. Вялізныя страты, асабліва немцы, нясуць», — сказаў ён.

Лукашэнка лічыць, што «як бы амерыканцы ні спрабавалі знішчыць Еўропу, у тым ліку гэтым брыдкім метадам, усё роўна Еўропе прыйдзецца, асабліва палякам, тут адступіць».

Як развіваліся падзеі

  • 8 лютага журналісту і актывісту польскай нацыянальнай меншасці Андрэю Пачобуту прысудзілі 8 гадоў узмоцненага рэжыму.

  • З 10 лютага польскі бок «у сувязі з важнымі інтарэсамі дзяржаўнай бяспекі» закрыў памежны пераход з Беларуссю ў Баброўніках.

  • 17 лютага Беларусь абвясціла, што рух грузавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у Польшчы, будзе зараз ажыццяўляцца толькі праз беларуска-польскі ўчастак дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

  • 20 лютага Польшча абмежавала рух на памежным пераходзе «Кукурыкі — Казловічы», пакуль «не здымуць абмежаванні з польскіх перавозчыкаў».

  • У сакавіку памежны пераход «Баброўнікі» Польшча перагарадзіла бетоннымі блокамі. 

Каментары31

  • вар’ят захапіў уладу
    11.03.2023
    Пакажыце хоць адзін прагноз гаўляйтэра, які спраўдзіўся. Навошта ўвогуле публікаваць вясновыя абвастрэнні хворага на галаву? Паважайуе сваіх чытачоў.
  • Доктар Дручкоў
    11.03.2023
    Самазакаханы саўгасны маньяк сапраўды верыць, што ён нешта вырашае ў міжнароднай палітыцы ці эканоміцы? Што без пасярэдніцтва ягонай хеўры спыніцца транзіт і заходняя Еўропа заб'ецца ў канвульсіях і пойдзе на паклон?
  • Елена Николаевна
    11.03.2023
    Нет, Саша, все не так. Никто не страдает и не несет потерь. Страны найдут пути для себя. Поляки или немцы, французы или испанцы. Никто не страдает. Что тебе так поляки поперек горла, или евреи, кто еще тебе поперек горла? Есть ЕДИНОЕ понимание, что эти действия обанкротят твою власть. Ибо твоя власть калечит белорусов, создает угрозу в регионе. Так что твой лепет для головченков в этом зале.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць