Грамадства77

Кар'еру пачаў з БРСМ, любіць ралявыя гульні. Хто такі Дзмітрый Шадко, памочнік Мясніковіча, якога падазраюць у тэрарызме

Сёння СМІ і праваабаронцы паведамілі, што Дзмітрый Шадко застаецца пад вартай па падазрэнні ў датычнасці да тэрарызму — у Беларусі пад гэтым цяпер звычайна маецца на ўвазе сувязь з праціўнікамі рэжыму. Распавядаем, што пра Шадко вядома і як ён можа быць звязаны з інцыдэнтам у Мачулішчах.

Дзмітрый Шадко на адной з ралявых гульняў. Фота: старонка Дзмітрыя Шадко «Укантакце»

Дзмітрыю Шадко 44 гады. Мужчына скончыў БДУІР у 2001 годзе, пасля ён правядзе там дзясяткі ўрачыстых мерапрыемстваў. У альма-матэр ён быў актывістам БПСМ (які пасля пераймянуюць у БРСМ) і паспеў даслужыцца да чальца ЦК арганізацыі. Ужо ў 19 гадоў ён быў адным з галоўных спецыялістаў па працы са студэнтамі.

Дзмітрый Шадко на свяце 100-годдзя камсамолу. Па цэнтры — старшыня ЦВК і чалец КПБ Ігар Карпенка, справа ад Карпенкі — Дзмітрый Варанюк, адзін з кіраўнікоў БРСМ. 2018 год. Фота: старонка Дзмітрыя Шадко.

З 2003 па 2005 гады Дзмітрый вучыўся ў Акадэміі кіравання. Ужо праз год пасля сканчэння ён сыходзіць з БРСМ і становіцца галоўным рэдактарам часопіса «Планета». У 2010-м яго бяруць другім намеснікам міністра інфармацыі Беларусі, а ў 2013-м — павышаюць да першага намесніка міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі. Кар'ера ідзе ўгару, Дзмітрыя і ягоныя ініцыятывы хваляць па дзяржаўным тэлебачанні.

Дзмітрый Шадко дае інтэрв'ю каналу «Беларусь-1» з нагоды свята 3 ліпеня 2018 года. Скрыншот відэа «Беларусь-1»

У 2019-м — нечаканае знікненне з радараў. Тэлеграм-канал «Нехта» піша пра затрыманне мужчыны, але неўзабаве Дзмітрый яго абвяргае і кажа, што сышоў у адстаўку сам (следам абвяржэнне даюць і дзяржаўныя органы). Калі верыць яго сацсеткам, пасля ён перайшоў у даччыную кампанію банка БелВЭБ ААТ «ДФС» на пасаду кіраўнічага дырэктара. Гэта кампанія, якая дазваляе іншым кампаніям легальна ствараць уласныя крыпта-токены і арганізоўваць ICO — то-бок, прадаваць іх на біржы. Ёй жа належыць платформа Finstore.

Прапрацаваў ён там да кастрычніка 2021 года і перайшоў на пасаду памочніка старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) і стаў адказным сакратаром так званай працоўнай групы высокага ўзроўню, мэтамі якой называлася спрыянне лічбавізацыі эканомік краін ЕАЭС. Яго непасрэдным кіраўніком быў колішні кіраўнік былы прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Было ў Дзмітрыя і захапленне — ралявыя гульні. Ідэя, калі вельмі проста, такая: вы дамаўляецеся пра «свет», у якім будзеце гуляць, і ягоныя правілы, а таксама размяркоўваеце між сабой ролі. Такія гульні могуць доўжыцца некалькі сутак або нават тыдняў.

Дзмітрый Шадко падчас адной з ралявых гульняў. Фота: ягоная старонка «Укантакце»

Мужчына таксама некалькі разоў удзельнічаў у супольных гульнях з Яўгеніяй Тачыцкай — меркавана, яго арыштавалі падчас дзяжурнай «апрацоўкі» кантактаў жанчыны, як і некалькі іншых чалавек.

Мужчыну затрымалі супрацоўнікі ФСБ 9 ці 10 сакавіка. Пасля гэтага яго адвезлі ў СІЗА КДБ. Пра сутнасць высунутых яму абвінавачанняў нічога невядома, але медыя і праваабаронцы паведамілі, што Шадко падазраюць у датычнасці да «тэрарыстычнай дзейнасці» (артыкул 289 КК РБ).

Выглядае, што да дыверсіі ў Мачулішчах сам Шадко не мае дачынення. Аднак паколькі Лукашэнка заявіў пра «змову больш чым 20 чалавек», пад рухавік рэпрэсій маглі трапіць і выпадковыя людзі. Нагадаем, што на аэрадроме ў Мачулішчах быў выведзены з ладу расійскі самалёт-разведчык, які наводзіў ракеты і дроны на цэлі ва Украіне.

На практыцы, калі меркаваць па «справе Аўтуховіча» (Антон Мельхер) і «справе змоўшчыкаў» (Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук), гэтыя абвінавачанні могуць не дайсці да суда ўвогуле.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • даведка
    20.03.2023
    Двух фото с коронами на голове достаточно, чтобы обвинить в заговоре против Николая и Александра Лукашенко.
  • Ліцвін
    21.03.2023
    Жыве Беларусь! Слава Украіні!
    пуціна ў гаагу
  • Кашмар
    21.03.2023
    Самае кумеднае тут тое, што гэты Шадко, вiдавочна, шчыры ябацька i наменклатуршчык, якi выпадкова трапiў пад каток. Дарэчы, iм усiм варта памятаць пра 1937 год - калi рэальныя апаненты рэжыму скончылiся, рэпрэсii прайшлiся па тагачаснай наменклатуры з-за параноi дыктатара, якi ўбачыў i ў ёй сабе пагрозу. Лукашызм паўтарае шлях свайго папярэднiка.

Цяпер чытаюць

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

Былы кіраўнік «Укрэнерга» загінуў ад удару току. Ён наладжваў сістэму пасля расійскіх удараў2

Трамп падпісаў статут Рады міру6

Стала вядома, каму належыць новы «незалежны» партал, адкрыты ў Беларусі7

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў прызначаны паслом у Расіі2

Прызначаны новы міністр фінансаў3

Боты абверглі наяўнасць смогу ў Мінску. Пачытайце: смехата!7

Кучынскі: Частка Офіса Ціханоўскай будзе працаваць у Польшчы. Але дыпламатычная акрэдытацыя ў Літве захоўваецца5

Карова Вераніка навучылася часаць спіну швабрай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць